Posts Tagged ‘Belarus Press Photo Multimedia’

Пераможцам Belarus Press Photo — multimedia стаў Аляксандр Васюковіч

Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў конкурсу «Прэс-фота Беларусі – мультымедыя» прайшла 9 снежня ў студыі ZНЯТА.

Пераможцам конкурсу Belarus Press Photo — multimedia у 2012 годзе стаў Аляксандр Васюковіч з праектам пра прэзыдэнцкія выбары 2010 года. Ён атрымаў новы прафесійны аб’ектыў для свайго фотаздымача.

2 месца заняў Максім Сарычаў з праектам пра сацыяльную ініцыятыву «Ежа замест бомбаў». На трэцім месцы «Паганства» Андрэя Лянкевіча. Таксама студыя ZНЯТА дала спецыяльны прыз Анастасіі Сычук за яе мультымедыйны праект пра інваліда.

(9 фота) Смотреть далее »

. Опубликовано 9 декабря в рубрике Событие.  |  2 комментария

9 снежня ўзнагародзяць пераможцаў конкурсу «Прэс-фота Беларусі – мультымедыя»

У нядзелю, 9 снежня, ў 18.00 па адрасе вул.Кастрычніцкая, 19М пройдзе цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу «Прэс-фота Беларусі – мультымедыя». Падчас імпрэзы ў студыі «ZНЯТА» будуць паказаны лепшыя конкурсныя працы а таксама ўручаны прызы пераможцам.

9 снежня ўзнагародзяць пераможцаў конкурсу «Прэс-фота Беларусі – мультымедыя»

Конкурс «Прэс-фота Беларусі – мультымедыя» стартаваў у верасні, ягонымі ўдзельнікамі сталі 11 аўтараў, якія даслалі 14 мультымедыйных праектаў. Гэта міні-фільмы, зробленыя з фатаграфічных выяваў з выкарыстаннем відэа, гуку і тэкстаў.

Госцем цырымоніі будзе фотажурналіст Юрый Козыраў, шасцікротны пераможца World Press Photo.

. Опубликовано 5 декабря в рубрике Анонсы.  |  Прокомментируй!