Архив за 25 марта, 2014

Дзень Волі — 2014 прайшоў пад знакам салідарнасці з Украінай

25 сакавіка ў Мінску прайшлі традыцыйныя шэсце і мітынг з нагоды Дня Волі, гадавіны абвешчання незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Сёлета акцыя прайшла пад знакам салідарнасці з Украінаю, а таксама асуджэння крамлёўскай агрэсіі ў гэтай краіне. У акцыі прынялі ўдзел блізу 3 тысяч чалавек.

Гл. таксама: Белорусы провели акцию солидарности у посольства Украины і Шэсце ў Лошыцкі яр да дня памінання продкаў «Дзяды»

Dzen-Voli-u-Mensku-25-sakavika-2014-14

Арганізатары акцыі падавалі заяўку на правядзенне шэсця ад Акадэміі навук да плошчы Незалежнасці па праспекце, а таксама мітынг на плошчы Незалежнасці. Але мінскія ўлады дазволілі шэсце па праспекце Незалежнасці і вуліцы Сурганава да парку Дружбы Народаў, дзе павінен прайсці мітынг. Нагадаем, у мінулым годзе акцыя прайшла па такому ж сцэнару.

Збор удзельнікаў акцыі быў запланаваны на 18.00 ля кінатэатра «Кастрычнік». Шэсце пачалося са спявання гімна «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», тэкст якога арганізатары прапанавалі вывучыць загадзя. Шэсце рушыла да парку Дружбы Народаў, дзе блізу паловы на восьмую пачаўся мітынг.

Незалежнасць БНР была абвешчаная 96 гадоў таму, ў ноч з 24 на 25 сакавіка 1918 года ў Менску. Упершыню ідэя стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі прагучала на Усебеларускім з’ездзе ў 1917 годзе.

(24 фота) Смотреть далее »

. Опубликовано 25 марта в рубрике Общество.  |  Прокомментируй!