«Дзяды-2013» прайшлі ў Мінску — Абноўлена
У нядзелю, 3 лістапада, у Мінску прайшло традыцыйнае шэсце і мітынг у Курапатах памяці продкаў, загінулых падчас бальшавіцкага тэрору. У ім удзельнічалі каля 500 чалавек, піша Наша Ніва.
Гл. таксама: В Минске прошли «Дзяды» (2012) і Традиционный «Чернобыльский шлях-2013″ прошел в Минске
Шэсце, заяўнікам якога выступае Кансерватыўна-хрысьціянскай партыя — БНФ, дазволена ўладамі.
Збор удзельнікаў адбыўся а 10:30 каля Гадзіннікавага завода (ст. метро «Парк Чалюскінцаў»). З 11:00 да 14:30 да ўрочышча Курапаты праходзіла шэсце.
Удзельнікі ішлі па традыцыйным маршруце ад мінскага парку Чалюскінцаў праспектам Незалежнасці, вуліцамі Каліноўскага, Сядых, Карбышава, Гамарніка і Мірашнічэнкі. Людзі няслі бел-чырвона-белыя сцягі і крыжы, якія ўсталявалі у Курапатах, а таксама свечкі і кветкі.
(15 фота) Смотреть далее »
