Фолк-фэст “Камяніца» сёлета будзе праходізць два дні
Фолк-фэст “Камяніца» сёлета, у 2013, будзе праходізць два дні: 6 і 7 верасня.
6 верасня – фолк-фэст «Камяніца»: «Сяброўская вячэра». УВАХОД ТОЛЬКІ ПА ЗАПРАШАЛЬНІКАХ.
Месца правядзення: п.Азярцо (4 км. за аўтарынак «Малінаўка), Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту
Пачатак: 18.00
Як даехаць:
– На асабістым аўто альбо ровары (з роварам можна ўвайсці на тэрыторыю фестывалю).
– Рэйсавымі аўтобусамі 203, 262, 363, 277, 325, 357 ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя».
6 верасня фэст адчыніць «Сяброўская вячэра», на якой збяруцца ўдзельнікі фэста за ўсе пяць гадоў. Гасцей чакае прэзентацыя маляўнічай кінастужкі «Гісторыя беларускай страўні», кулінарны майстар-клас ад страўні «Камяніца» з дэгустацыяй, а таксама музыка. Падчас імпрэзы адбудуцца міні-прэзентацыі альбомаў гуртоў «Палац», «Аляксандра і Канстанцін» і Ірэны Катвіцкай. Музычны хэдлайнер вечара – гурт Shuma, які спалучае фолкавыя спевы з сучаснай электронікай.
– «Сяброўская вячэра» – эта магчымасць для артыстаў сустрэцца і распавесці адзін аднаму апошнія творчыя навіны і проста пагутарыць пра жыццё,што ў звычайныя фестывальныя дні зрабіць немагчыма. Для аматараў беларускага фолку гэта магчымасць атрымаць аўтографы ад лідараў беларускай фолк-сцэны, паразмаўляць з імі і задаць наўпрост свае пытанні, – распавядае каардынатар фестывалю Сяргей Чагрынец.
Калі вы калі-небудзь удзельнічалі ў фэсце, ці дапамагалі ў яго правядзенні, напішыце на мэйл: kamyanitsa.festival@gmail.com
Пэўная колькасць запрашальнікаў будзе разыграная праз старонкі фестывалю ў сацыяльных сетках. Facebook — http://www.facebook.com/kamyanitsa.festival , Vkontakte — http://vk.com/kamyanitsa
————————————————
7 верасня – вялікі фестывальны дзень. На галоўнай сцэне выступяць вядомыя беларускія гурты «Палац», «Стары Ольса», Guda, а таксама замежныя госці: «Даха-Браха» (Украіна), Orkiestra Sw.Mikolaja (Польшча), Hvarna (Расія) і «Фолкнери» (Україна). На малой – дзіцячыя фолк-калектывы з розных куткоў краіны.
– На мой погляд, гэта самы зорны склад выступоўцаў за ўсе 5 год. Хэдлайнеры вельмі розныя па стылістыцы, але кожны з іх – сапраўдная з’ява ў сваёй краіне, вельмі ўплывовыя постаці. Запрасіць іх хацелі і раней, але зараз было прасцей вырашыць усе пытанні, таму што фестываль ужо мае вядомасць за мяжой. Наша асобная падзяка Інстытуту Польскаму за дапамогу ў арганізацыі выступу Orkiestra Sw. Mikolaja, – адзначае Сяргей Чагрынец.
Акрамя гэтага гледачоў чакаюць выставы, забавы, танцы і кірмаш. Грошы за ўваход як заўжды ідуць на рахункі Музею народнай архітэктуры і побыту, дамапагаючы захоўваць драўляныя экспанаты 18-20 вякоў. Уваход у нацыянальных строях бясплатны.
7 верасня – фолк-фэст «Камяніца». Пачатак: 12.00.
Кошт квіткоў: 30 тыс. руб.
Набыць у касах Kvitki.by у Мінску і іншых гарадах – http://www.kvitki.by/ru/cashiers
Даведка/замова: (029) 394 51 21.
Месца правядзення: п.Азярцо (4 км. за аўтарынак «Малінаўка), Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту
Як даехаць:
– На асабістым аўто альбо ровары (з роварам можна ўвайсці на тэрыторыю фестывалю).
– Рэйсавымі аўтобусамі 203, 262, 363, 277, 325, 357 ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя».