Архив за 1 апреля, 2013

«Вясна» пераехала ў новы офіс

1 красавіка на новым офісе праваабарончага цэнтра «Вясна» прайшла прэс-канферэнцыя падчас якой былі прэзентаваныя штогадовы агляд-хроніка “Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2012 годзе”, а таксама “Агляд па выніках маніторынгу месцаў прымусовага ўтрымання ў Рэспубліцы Беларусь”.

Гл. таксама: Валер Каліноўскі 17 студзеня прэзентаваў кнігу «Справа Бяляцкага», «Вясна» прэзентавала сайт пра палітвязняў і «Вясна» презентовала две книги: «За права на выбар» и «Наша Вясна»

Prevaabaronchy-centr-Vyasna-peraehau-u-novi-ofis-5

Новы офіс праваабарончага цэнтра «Вясна» месціцца па вуліцы Мяржынскага, 8-26. Планіроўка офіса такая ж, як і на былой кватэры.

Як паведамляе Наша Ніва, перасяленне прыпадае на дзясятую гадавіну ліквідацыі праваабарончага цэнтра «Вясна», нагадала праваабаронца Таццяна Равяка. «І мы ўсё адно працуем. Ужо дзесяць год».

Сайт газеты цытуе Валянціна Стэфановіча, які расказаў пра складанасці пры пошуку новага памяшкання: «Трэ’ было знайсці гаспадара, які б не меў у Беларусі бізнэсу. Было пажадана, каб ён не жыў тут, у Беларусі». Па словах праваабаронцы, яны знайшлі акурат такі варыянт. Дамова з гаспадаром памяшкання надзяляе іх шырокімі паўнамоцтвамі — ад здачы плошчаў у арэнду, да продажу кватэры ад імя ўласніка.

(7 фота) Смотреть далее »

. Опубликовано 1 апреля в рубрике Общество.  |  Прокомментируй!