Архив за 10 марта, 2012

Выстава Антаніны Слабодчыкавай «Яно тут» у галерэі Ў

Па 30 сакавіка ў галерэі Ў працуе персанальная выстава Антаніны Слабодчыкавай «Яно тут», дзе прадстаўлены не толькі калажы, але і аб’екты ды відэа.

Антаніна Слабодчыкава не першы год правакуе беларускага і замежнага гледача сваімі яркімі непаўторнымі працамі. Каханне, вера, узаемаадносіны паміж людзьмі, узаемадзеянне мастацтва і гарадской прасторы, сацыяльна арыентаванае мастацтва – асноўныя тэмы яе мастацкіх даследванняў. Жывапіс, калаж, відэа, перформанс… Мастачка заўсёды эксперыментуе з новымі напрамкамі ў сучасным мастацтве. У сваім праекце “Яно тут” Антаніна разважае над пачуццём страха.

Чалавек баіцца таго, чаго не ведае. А больш за ўсё ён не ведае сябе, таму што яно ёсць таямніца.

У праекце «Яно тут» Антаніна Слабодчыкава даследуе свае галоўныя страхі: тое, чаго я зусім не ведаю, толькі чую гэта, прадчуваю, адчуваю, ведаю, што яно тут. Але кожны раз уяўляючы, як яно можа выглядаць, губляюся ў здагадках. Як надаць гэтаму адчуванню форму? Пазначыць у прасторы яго прысутнасць, пачуць яго? Таму што як толькі яно стане бачным, у той момант, калі прыручыць яго, перастану яго баяцца.

Вербальная формула еs ist da, якую мастачка шматкроць, у розных формах паўтарае ў чорнай залі, матэрыялізуе галоўны страх, дапамагае адчуць яго прысутнасць. Але, ператварыўшыся ў малюнкі, надпісы, малюнкі з часопісаў на выдраных старонках старых кніг, якія мастачка размяшчае на драўляныя «таблеткі» (як іконы), гэтая фраза ператвараецца ў малітву. Трывога сыходзіць. А кнігі, пагружаныя ў ваду і якія растаюць на вачах, нараджаюць новае – надзею, з якой зноў вяртаешся ў чорную залу, каб ніколі больш яно не баяцца. Паводле сайта галеэі Ў.

(10 фото) Смотреть далее »

. Опубликовано 10 марта в рубрике Выставки.  |  Прокомментируй!

«Рок-Каранацыя» адбудзецца хутчэй за ўсё 31 сакавіка ў Маладзечна

Штогадовая цырымонія ўзнагароджаньня «Рок-Каранацыя» сёлета можа прайсьці ізноў у Палацы культуры Маладэчна. Ужо заплянаваная папярэдняя дата правядзеньня — 31 сакавіка. Арганізатары цырымоніі ўзгадняюць цяпер апошнія дэталі, а журы выбірае пераможцаў. Як паведамляюць у аргкамітэце цырымоніі, прызы будуць уручаныя па 9 намінацыях.

«Рок-Каранацыя» ўжо аднойчы праводзілася ў Маладэчне. Праз тры гады арганізатары цырымоніі вырашылі ізноў правесьці мерапрыемства ў гэтым горадзе. «Тут вельмі добрая заля, жвавая і ўдзячная публіка, для якой наш канцэрт будзе сапраўдным сьвятам», — тлумачыць адзін з арганізатараў Павал Кашырын. Плянуецца, што «Рок-Каранацыя-2011» пройдзе 31 сакавіка 2012 году ў гарадзкім Палацы культуры. Але афіцыйна пра дату і месца правядзеньня будзе абвешчана на наступным тыдні. Тады ж і будуць названыя тыя, хто выступіць у межах цырымоніі.

Пакуль жа з сваім выбарам вызначаецца журы «Рок-Каранацыі». Сёлета будуць уручаць прызы ў 9 намінацыях: шэсьць асноўных і тры спэцыяльныя. Журы будзе вызначаць пераможцаў у наступных намінацыях:

«Рок-гурт году» (галоўны прыз)
«Альбом году»
«Гурт-прарыў»
«Поп-рок гурт году»
«Песьня году»
«Падзея году» (найлепшы канцэрт)

У склад журы ўваходзяць: прадстаўнік ад музыкаў Алег Хаменка, прадстаўнік ад журналістаў Зьміцер Падбярэзскі, рэдактар парталу Ultra-Music Вячаслаў Радзівонаў, а таксама арганізатары цырымоніі Юры Цыбін і Павал Кашырын.

Яшчэ тры ўзнагароды «Рок-князёўна», «За вернасьць жанру» і «Традыцыі ды сучаснасьць» маюць статус «спэцыяльных прызоў» і будуць уручаныя ад арганізатараў «Рок-Каранацыі».

Інфармацыя: Тузін Гітоў

. Опубликовано 10 марта в рубрике Анонсы.  |  Прокомментируй!

28 красавіка ў Вільні кацэрт Крамбамбулі. Візы бясплатныя!

28 красавіка ў Вільні, у клубе “Loftas“ (Švitrigailos g., 29) гурт “Крамбамбуля” прэзентуе альбом “Драбадзі-драбада”. Вы пачуеце італьянскія, французскія, харвацкія, швецкія, славацкія народныя хіты, пераробленыя на сучасны лад. Гэта падвоены альбом: адна плытка — з беларускамоўнымі версіямі еўрапейскіх народных хітоў, другая кружэлка — тыя ж песні, але выкананыя на мовах арыгіналу.

Увага! Уладальнікам квітка на канцэрт
віза на 5 дзён (з 27 красавіка па 1 траўня)
выдаецца бясплатна.

Лявон Вольскі: “У нас не атрымалася прэзентаваць альбом на радзіме, але мы не чакаем адлігі, спрыяльных часоў, зручнага моманту, а папросту будуем мост у тых умовах, якія маем. Таму “Крамбамбуля” запрэзентуе “Драбадзі-драбада” ў Вільні — ў сэрцы колішняй супольнай нашай дзяржавы – Вялікага Княства Літоўскага. Апроч песень з новага альбому, безумоўна, вы пачуеце і да болю знаёмыя старыя добрыя творы. Карацей, ўсіх запрашаю да нас у Эўропу!”.

Квіток каштуе 200 тыс. беларускіх рублёў.

Квіткі, інфалінія, кансультацыі:
655-55-96 (Velcom, МТС),
(17) 280-15-10,
e-mail: soundline@tut.by

Дадатковая инфармацыя — на старонцы гурту ў Фэйсбуку.

. Опубликовано 10 марта в рубрике Анонсы.  |  Прокомментируй!