Выстава Антаніны Слабодчыкавай «Яно тут» у галерэі Ў
Па 30 сакавіка ў галерэі Ў працуе персанальная выстава Антаніны Слабодчыкавай «Яно тут», дзе прадстаўлены не толькі калажы, але і аб’екты ды відэа.
Антаніна Слабодчыкава не першы год правакуе беларускага і замежнага гледача сваімі яркімі непаўторнымі працамі. Каханне, вера, узаемаадносіны паміж людзьмі, узаемадзеянне мастацтва і гарадской прасторы, сацыяльна арыентаванае мастацтва – асноўныя тэмы яе мастацкіх даследванняў. Жывапіс, калаж, відэа, перформанс… Мастачка заўсёды эксперыментуе з новымі напрамкамі ў сучасным мастацтве. У сваім праекце “Яно тут” Антаніна разважае над пачуццём страха.
Чалавек баіцца таго, чаго не ведае. А больш за ўсё ён не ведае сябе, таму што яно ёсць таямніца.
У праекце «Яно тут» Антаніна Слабодчыкава даследуе свае галоўныя страхі: тое, чаго я зусім не ведаю, толькі чую гэта, прадчуваю, адчуваю, ведаю, што яно тут. Але кожны раз уяўляючы, як яно можа выглядаць, губляюся ў здагадках. Як надаць гэтаму адчуванню форму? Пазначыць у прасторы яго прысутнасць, пачуць яго? Таму што як толькі яно стане бачным, у той момант, калі прыручыць яго, перастану яго баяцца.
Вербальная формула еs ist da, якую мастачка шматкроць, у розных формах паўтарае ў чорнай залі, матэрыялізуе галоўны страх, дапамагае адчуць яго прысутнасць. Але, ператварыўшыся ў малюнкі, надпісы, малюнкі з часопісаў на выдраных старонках старых кніг, якія мастачка размяшчае на драўляныя «таблеткі» (як іконы), гэтая фраза ператвараецца ў малітву. Трывога сыходзіць. А кнігі, пагружаныя ў ваду і якія растаюць на вачах, нараджаюць новае – надзею, з якой зноў вяртаешся ў чорную залу, каб ніколі больш яно не баяцца. Паводле
(10 фото)
Tags: photo culture Belarus, Антаніна Слабодчыкава, беларуская культура, выстава ў галерэі Ў, галерэя Ў, современная белорусская культура, Яно тут