Выстава “MONEYкеншчыцы. Iznanka.” запрацавала ў Мінску
5 лютага ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адбылося адкрыццё выставы аўтарскай скульптурнай лялькі Ірыны Ханунік-Рамбальскай “MONEYкеншчыцы. Iznanka.” На адкрыццё выставы прыйшлі вядомыя светскія асобы, а падчас афіцыйнай часткі нават новы міністр культуры Барыс Святлоў сказаў некалькі словаў.
Гл. таксама: Валерий Песин презентовал проект «Дневник/Diary» 8 января
Іх выбіраюць не сэрцам, а па сезону; яны ідэальна падыходзяць для адзення, але не для жыцця; яны адкрыты погляду, але хаваюць свае душы; больш за дзясятак гісторый з жыцця мадэляў увасоблены ў скульптурных вобразах. Усе іх можна ўбачыць на выставе “MONEYкеншчыцы. Iznanka” ў аўтарскіх ляльках Ірыны Ханунік-Рамбальскай. Сама Ірына – вядомая беларуская тэлевядучая, актрыса, пераможца міжнародных конкурсаў прыгажосці, і, безумоўна, добра ведае скрыты бок свету моды, — паведамляецца ў прэс-рэлізе.
Адначасовае спалучэнне сарказму і бязмежнай адданасці прафесіі знайшло адлюстраванне ў яе эксцэнтрычных ляльках. Крыху самотныя, часам правакацыйныя, яны без перабольшвання распавядаюць аб тым, што скрыта ад гледача. Часам некалькі радыкальна, але, безумоўна, іранічна.
(13 фота)
Іронія праглядаецца і ў падачы экспанатаў. Гіпертрафіраваныя прапорцыі, гратэскныя эксперыменты з колерам надаюць сюррэалістычнасць вобразам.
Лялькі выкананы з пластыку, распісаны пастэллю, акрылам і алеем. Пры стварэнні работ выкарыстоўваліся антыкварныя рэчы, напрыклад, фотаапарат 1935 года, вінтажныя тканіны і карункі, сярэбраныя элементы, натуральнае футра, бісер. Дарэчы, сама работа не раскрываецца з першага погляду, а патрабуе ўвагі з боку гледача. Тонкасць дэталяў дазваляе бясконца разглядаць ляльку і адкрываць новыя грані.
Дапаўненнем да кожнай лялькі сталі фотаработы. Чорна-белая легенда дубліруе гісторыю лялькі, увасабляе скульптурныя вобразы прызнаных прыгажунь: Міс Беларусь 2008 – Вольга Хіжанкова, адна з самых вядомых беларускіх мадэляў – Крысціна Кучынская, Міс Фотамадэль свету 2011, Віцэ-Міс Сямі Кантынентаў 2011, спявачка Інеса Кунцэвіч і сама аўтар.
Сюжэты Ірыны Ханунік-Рамбальскай увасобіў у фотаздымках Міхаіл Маруга.
Міністр культуры Барыс Святлоў:
Падгледзець жыццё манекеншчыц у лялечным свеце можна да 13 лютага ў галерэі “Універсітэт культуры”.
Выстава будзе працаваць з 6 лютага па 13 лютага 2013 года ў мастацкай галерэе “Універсітэт культуры” па адрасе Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі). Выстава працуе з 11.00 да 19.00, акрамя нядзелі і панядзелка.
Уваход вольны.
Tags: MONEYкеншчыцы. Iznanka., Барыс Святлоў, Борис Светлов, Ірына Ханунік-Рамбальская, министр культуры