У Мінску прайшоў «Чарнобыльскі шлях»
У 26 гадавіну трагедыі на Чарнобыльскай АЭС у Мінску праходзіць традыцыйнае шэсце «Чарнобыльскі шлях». Мінгарвыканкам дазволіў акцыю. Галоўная тэма сёлетняга ЧШ — патрабаванне адмены будаўніцтва Астравецкай АЭС.
САЧЫЦЬ ЗА АНЛАЙН
МОЖНА БЫЛО У ТВІТЭРЫ
Каля 18.00 ля Акадэміі навук пачалі збірацца людзі. Прыкладна праз 40 хвілін шэсце рушыла ў бок Плошчы Бангалор. Па розных звестках у ЧШ зараз прымае удзел ад 1000 да 1500 чалавек. Затрыманняў няма, але напярэдадні затрымлівалі маладафронтаўцаў. ДАПОЎНЕНА: Сведка
Гл. таксама: В Минске прошла разрешенная акция в День Воли і Народный сход в Минске
Па вуліцы Сурганава ўдзельнікі дайшлі парка Дружбы народаў, там адбываецца жалобны мітынг. Тут людзей ужо менш — каля 1000 чалавек. Нехта запусціў нябёсныя ліхтарыкі. Выступалі Віктар Івашкевіч, Юрый Хадыка, Таццяна Новікава, Аляксей Янукевіч, Мікола Дземідзенка, Мікалай Уласевіч.
На сцэну падняліся міліцыянты ў форме і папрасілі сустаршыню БХД Дзяніса Садоўскага сканчаць мітынг, бо ўжо выйшаў час. Садоўскі сказаў, што мітынг скончаны. Частка людзей разыходзіцца, а другая частка ідзе да Чарнобыльскай капліцы па прапанове сустаршыні БХД.
Анлайн у твітэры Belarusian News Photos
вёў
Фота: Сяргей Ягела
Tags: photo Chernobilsky shlyah, Молодой фронт, Рыгор Кастусёў, Чарнобыльскі шлях фота, Чернобыльский шлях
[…] См. также: История одного человека. Ольга Зубович, У Мінску прайшоў «Чарнобыльскі шлях» и В Минске прошла разрешенная акция в День […]
[…] У Мінску прайшоў «Чарнобыльскі шлях» / Сергей Ягело. / 26 апреля 2012 / Минск […]