Паліна Рэспубліка адсвяткавала 20-годдзе вялікім канцэртам
8 красавіка Паліна Рэспубліка адыграла вялікі канцэрт на 20-годдзе ў мінскім клубе «Мулен Руж». Паліну падтрымаў адзін з яе ўлюблёных гуртоў на беларускай сцэне – BosaeSonca, які летась выдаў адразу два альбомы «Zalaty» і «Адпусьці».
Гл. таксама: «Le bestiaire a pampilles» и «Серебряная свадьба» выступили в RE:PUBLIC і Гурт Sciana прэзентаваў у Менску новы альбом
Канцэрт Паліны Рэспублікі 8 красавіка яшчэ да мерапрыемства называлі бадай што самым вялікім сольным канцэртам за яе пакуль яшчэ нядоўгую, але паспяховую кар’еру, якая пачалася з перамогі на фэстывалі «Бардаўская восень-2011» і прызнання «Адкрыцьцём году ў беларускай музыцы» па вэрсіі парталу Tuzin.fm.
Да вялікага сольнага канцэрту Паліна рыхтавала разам з музыкамі адмысловую праграму. Першую частку свайго выступа Паліна Рэспубліка разам з гітарыстам і акардэаністам Уладзем Пыльчанкам адыгралі ў акустычным фармаце. У другой частцы да Паліны і Уладзя далучыліся і іншыя музыкі: бубнач Юры Мартынаў, басіст Вадзім Сцепановіч, а замест кантрабаса зараз гучала віялянчэль Аляксандры Аляксюк.
Канцэрт 8 красавіка прайшоў у межах акцыі «Жывы Тузін», які прадстаўляе партал Tuzin.fm разам з кампаніяй «Будзьма беларусамі» і творчай камандай паб-клуба «Графіці».
(21 фота) Смотреть далее »