Гурт Sciana прэзентаваў у Менску новы альбом
21 сакавіка ў менскім клюбе «Піраты» адбыўся канцэрт з сэрыі «Жывы Тузін». Галоўнымі героямі вечару стаў берасцейскі гурт Sciana, які прэзэнтаваў сталічнай публіцы свой новы альбом «Мы застанемся».
Спецыяльнымі гасцямі канцэрта сталі гурт «Terrakod» і Федзя Жывалеўскі («Голая манашка»), які сыграў эксклюўзіўны сэт.
«Sciana», вядома ж, выканала таксама свае вядомыя песні: і «Вясна.by», і «Make Yourself», і «Калыханка», і «Ліхтары». Фактачна загалоўны нумар альбому «Апошняя песня» (з рэфрэнам «Мы застаемся») прагучаў ў арыгінальным выгляде — Прохараў праспяваў дуэтам з Касяй Леванюк, чароўнай вакалісткай гурту Terrakod.
(54 фота)
Фота: Анастасія Жухарава, Павал Чаплін і Іра Чэлышава
Tags: Sciana 21 сакавіка, Sciana Мы застаемся, Terrakod, Гурт Sciana, Федзя Жывалеўскі («Голая манашка»)
[…] также: Гурт Sciana прэзентаваў у Менску новы альбом и «Без билета» 8 марта отыграли двойной […]