Posts Tagged ‘Палац’

Фестываль «Камяніца» адзначыў юбілей

Сёлета фолк-фэст “Камяніца» адзначыў пяцігадовы юбілей двума фестывальнымі днямі ў Музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы. 6 верасня фэст адчыніла «Сяброўская вячэра», на якой сабраліся ўдзельнікі фэста за ўсе пяць гадоў. 7 верасня адбыўся вялікі фестывальны дзень, некалькі фота з якога мы прапаноўваем нашым чытачам.

Гл. таксама: «Камяніца» прайшла без Крамбамбулі (2012 год)

Kamyanica-2013-pad-Minskam-1

«Усё здорава! – не хавае эмоцый пад апошнія гукі фестывалю яго каардынатар Сяргей Чагрынец. – Нават не ведаю, добра гэта ці кепска. Сапраўды, наша шматмесячная праца падыходзіць да заканчэння. Мы вельмі задаволеныя вынікамі на гэты момант. Каля 8 тысяч чалавек прышло па квітках. Мы пераўзышлі ўсе свае рэкорды. Я лічу, што гэты фэст можна паставіць сабе ў залік. Мне вельмі прыемна, што фэст жывы, і што да гэтага цудоўнага пачынання дачыняюся і я асабіста», — перадае Еўрарадыё.

На юбіленым фэсце выступіла 16 гуртоў, сярод якіх «Стары Ольса», «ДахаБраха», «Фолькнери», «Палац», Hvarna і іншыя. Нагадаем, юбілейная «Камяніца» адбылася 6-7 верасня. Усе сродкі, атрыманыя за квіткі, пойдуць на рахункі музею.

(12 фота) Смотреть далее »

. Опубликовано 9 сентября в рубрике Культура.  |  Один комментарий

Фестываль «Рок па вакацыях» 13 верасня адсвяткуе 20-годдзе

Штогадовы фестываль беларускай музыкі «Рок па вакацыях» у гэтым годзе адсвяткуе сваё 20-годдзе. У юбілейным канцэрце прымуць удзел ветэраны беларускага рока і адносна маладыя гурты.

Rock-pa-vakaciyah-2013

Фестываль «Рок па вакацыях» — знакавае мерапрыемства для сучаснай беларускай культуры. У пачатку 90-х у маладой беларускай рок-супольнасці ўзнікла ідэя зладзіць для школьнікаў і студэнтаў свята нефармальных зносін пасля летніх вакацый і паказаць гатоўнасць музыкаў да новага канцэртнага сезона.

Першы фэст адбыўся 1 верасня 1993 года і да 1998 года праходзіў штогод. Затым рушыла ўслед доўгая паўза. З новымі арганізатарамі «Рок па вакацыях» адрадзіўся ў 2008 годзе і зноў праводзіцца кожны год.

На канцэрце, прысвечаным юбілею «Рок па вакацыях», выступяць музыкі, якія выступалі яшчэ на першых фестывалях: N.R.M., «Крама», Neuro Dubel, «Палац», Кася Камоцкая. Да іх далучацца гурты, якія атрымалі папулярнасць у апошнія гады: Re1ikt, Naka, «Зьмяя». Яшчэ адным сюрпрызам стане выступ расейскага рок-музыкі Вадзіма Курылёва, удзельніка гуртоў «Электрычныя партызаны», «Розныя людзі», ДДТ.

«Рок па вакацыях 2013» пройдзе 13 верасня з 18.00 да 23.00 у мінскім клубе «Цэнтр» (у будынку Палаца Рэспублікі). Квіткі паступяць у продаж 16 ліпеня і будуць даступныя ва ўсіх касах kvitki.by (толькі на танцпол, месцы за столікамі ў арганізатараў).

Кошт квіткоў: 90 000 (танцпляц, папярэдне), 110 000 (танцпляц, у дзень канцэрта); 110 000 (столікі за танцполам, папярэдне), 130 000 (столікі за танцполам, у дзень канцэрта); 260 000 (столікі збоку на дваіх , папярэдне), 280 000 (столікі збоку на дваіх, у дзень канцэрта); 1 300 000 (VIP-кабінкі на 10 чалавек, папярэдне), 1 500 000 (VIP-кабінкі на 10 чалавек, у дзень канцэрта).

Кант. тэл.: +375 (29) 6715865, +375 (29) 2544909

. Опубликовано 12 августа в рубрике Анонсы.  |  Прокомментируй!

Алег Хаменка аднавіў Калядныя сустрэчы

Калядныя сустрэчы з Алегам Хаменкам цяпер і ў клюбным варыянце. У сталічным клюбе Cafe Loft прайшла калядная вечарына, арганізаваная гуртом Палац пры падтрымцы музычнага парталу Тузін Гітоў і грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!». Падчас імпрэзы можна было ня толькі затаньчыць пад калядныя хіты гурту Палац, атрымаць асалоду ад праніклівага выступу гурта Дзівасіл, але пабачыць і узяць удзел у традыцыйным калядаванні, якое арганізаваў гурт Guda.

Гл. таксама: Гурт Палац спраўляе 20-годдзе двума новымі рэлізамі і Гурт «Крама» адсвяткаваў 21-годдзе ў Гудвіне

Kalyadniya-sustrechi-v-Loft-Aleg-Hamenka-7-studzenya-23

Яшчэ на падыходзе да клюбу, мы былі прыемна зьдзіўленыя колькасьцю жадаючых узяць удзел у вечарыне. Яшчэ да пачатку мерапрыемства ў клюбе амаль не было вольных месцаў. Лідар гурта Алег Хаменка з задавальненнем і надзеяю адзначыў, што цяпер можна будзе казаць пра пачатак новай традыцыі клюбных калядак:

— Не хацелася б канешне, каб вечарына пераўтваралася ў Новы Год дубль два. Таму мы паглядзім, як пройдзе сёняшні вечар, зробім пэўныя высновы. А пасьля будзем плянаваць і арганізоўваць вечарыну з таго вопыту, што ўжо маем. На сёлеташняй вечарыне плянаваўся калядны дрэс-код. Але пакуль што госьці неахвотна падтрымалі гэтую ідэю. Думаю, што ў наступным годзе дрэс-код будзе больш сур’ёзны.

Ідэю калядных касьцюмаў падтрымалі дзяўчыны з адной са сталічных мадэльных школаў. Яны упрыгожыліся кветкамі і вянкамі. Як кажуць самі дзяўчыны, ідэя ім вельмі спадабалася, а таму б яны вельмі хацелі працягу такіх камеральных свьяточных вечарынаў.

Ну і канешне не абыйшлося без калядоўшчыкаў зь казою, мядзьведзем і буслом. Тэатралізаванае прадстаўленне, арганізаванае этна-гуртом Guda, захапіў усіх без выключэння гасьцей вечарыны.

— Мы паказваем сапраўдныя, аўтэнтычныя традыцыі калядавання на Беларусі. – кажа адна з удзельніцаў гурта Guda Наста Шпілеўская. – Мала таго, што мы самі ходзім калядаваць штогод, нам хочацца, каб народныя беларускія традыцыі жылі і карысталіся попытам асабліва ў моладзі. Вельмі прыемна, што нашыя добрыя сябры грут Палац нам у гэтым дапамагае. Ну і вельмі прыемна, што так шмат людзей прыйшло. Будзем спадзявацца, што гэта не ў апошні раз.

(24 фота) Смотреть далее »

. Опубликовано 8 января в рубрике Культура.  |  Один комментарий