Posts Tagged ‘кулінарны фестываль’

На Палессі адбыўся кулінарны фэст «Мотальскія прысмакі»

У спякотную суботу 10 жніўня карэспандэнт BNP.BY ласавалася каўбасой і вучылася ганчарнаму рамяству. Дзеля гэтага варта было паехаць у палесскі аграгарадок Моталь, што ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Тут праходзіў шосты міжнародны кулінарны фестываль «Мотальскія прысмакі».

Гл. таксама: Первый сырный фестиваль прошел 15 июня под Минском і Лучшую корову Беларуси выбрали под Минском

11

Адразу хочацца зазначыць: гэты фэст — не тыповы «агратрэш» накшталт «Дажынак».  Тут гучалі беларускія песні і спевы на дыялекце, а не гарланіў з усіх калонак Стас Міхайлаў.  У «горадзе майстроў» было шмат рамеснікаў з уласна беларускімі таварамі: рушнікамі, глінянымі жбанамі, саламянымі ўпрыгожваннямі, плеценымі з лазы кошыкамі дый іншымі хэндмэйд-вырабамі. І, вядома ж, паколькі фестываль кулінарны, тут елі беларускія стравы і пілі медавуху ды квас.

Некалі глухая палесская вёска, а зараз — аграгарадок, дзе жыве больш за чатыры тысячы чалавек, праславіўся сваімі каўбасамі. Жыхары кажуць, што каўбасная вытворчасць у Моталі працуе без малага сто гадоў. Уся прадукцыя ствараецца па рэцэптах, якія дасталіся ад дзядоў.

Ладзіцца фестываль ужо шосты год запар. За гэты час «Мотальскія прысмакі» здабылі міжнародную славу. Каля павільёнаў з мясцовымі дэлікатэсамі давялося сустрэць і расіянаў, і украінцаў, і палякаў. Не кажучы ўжо пра беларусаў з розных куткоў краіны: з Віцебску, Мінску, Бабруйску і інш.

(12 фото) Смотреть далее »

. Опубликовано 11 августа в рубрике Событие.  |  2 комментария