Posts Tagged ‘«HURMA»’

12 снежня Tuzin.fm назаве найлепшы беларускі гурт году

На цырымоніі ў арт-цэнтры “Юла” назавуць імя новых уладальнікаў прэміі “Героі году” ад парталу Tuzin.fm., а таксама “Дэбют году”.

premiya-tuzin-fm

Ужо 11-ты год запар слушны беларускі партал “Тузін Гітоў” падводзіць вынікі музычнага году. Летась прэмію атрымаў гурт Akute, які быў па-за канкурэнцыяй. А вось сёлета ў шорт-лісце прэміі адразу пяць прэтэндэнтаў. “Нас цешыць той факт, што беларуская незалежная сцэна дасягнула такога ўзроўню. Шмат камандаў запомніліся сёлета сваімі канцэртамі, праектамі, песнямі і кліпамі. Радуе яшчэ больш тое, што такі ж багаты выбар сярод дэбютантаў”, — кажа кіраўнік парталу Tuzin.fm Сяргей Будкін.

У намінацыі “Дэбют году” на перамогу прэтэндуюць рэпер Sp Kava, фольк-эмбіент праект Dzivia, поп-рок гурт Hurma, псіхадэлічны Tonqixod, рамантычны дуэт Navi. Атрымаць званне “Героі году” маюць шанец :B:N:, N.R.M., Re1ikt, “Ляпіс Трубяцкой” і BosaeSonca.

Пераможцы па гэтых двух намінацыях будуць абвешчаныя непасрэдна на канцэрце, у якім выступяць шэраг намінантаў — Tonqixod, Hurma, Sp Kava, Re1ikt і :B:N:. Падрабязней пра намінантаў можна пачытаць тут. Весці канцэрт будзе музыкант і шоўмен Алег Хаменка. Па добрай традыцыі, наведнікаў чакаюць падарункі ад сталага партнеру «Тузіна Гітоў» – кампаніі «Будзьма беларусамі».

12 сьнежня (чацьвер). Менск, Арт-цэнтар «Юла», вул. Сурганава, 26. Прэмія «Героі году» ад парталу Tuzin.fm пры ўдзеле Tonqixod, Hurma, Sp Kava, Re1ikt, :B:N:.
Пачатак у 19:00. Кошт квіткоў — 60 000 (папярэдне), 80 000 (у дзень), 80 000 (столік, толькі папярэдне).
Тэлефон для даведак: +375 29 6872093
Квіткі можна замовіць і набыць у касах альбо он-лайн праз сайт KVITKI.BY

. Опубликовано 2 декабря в рубрике Анонсы.  |  Прокомментируй!

«Acoustic Yellow Fest» прайшоў у рок-бары «Крылы»

У рок-бары «Крылы» выступілі Сяргей Башлыкевіч, гурты ‘Голая Манашка’, ‘HURMA’ і ‘Martin S’. «Acoustic Yellow Fest» адбыўся 24 кастрычніка.

Гл. таксама: Navi, Hurma, Vinsent і Amaroka «Зрабілі лепш» 15 кастрыніка

Acustic-Yellow-fest-Art-Syadziba-6

Гэты восеньскі вечар пад жоўтым колерам фэста, арганізаваным Арт-Сядзібай, прайшоў даволі цёпла. Прыглушанае святло, утульная атмасфера і добрая кампанія (а рок-бар быў амаль забіты) зрабілі «Acoustic Yellow Fest».

(12 фота) Смотреть далее »

. Опубликовано 25 октября в рубрике Культура.  |  Прокомментируй!

Navi, Hurma, Vinsent і Amaroka «Зрабілі лепш» 15 кастрыніка

15 кастрычніка ў клубе RE:PUBLIC прайшоў першы шчыры фестываль «Зробім лепш!». На канцэрце, які арганізавалі ініцыятыва «Беларускі Гальфстрым» і «Арт Сядзіба», выступілі гурты Navi, HURMA, Vinsent i AMAROKA.

Гл. таксама: Группа NAVI презентовала в Граффити новый клип, У новым памяшканні Арт Сядзібы адбылося першае мерапрыемства і «Арт Сядзіба» сабрала «Сапраўдны беларускі канцэрт»

Pershu-Shchiry-festyval-Zrobim-lepsh-15-kastrchnika-RePublic-16

Першымі выступілі гурты Navi і HURMA, а затым рэпер Vinsent і беларускія панк-рокеры AMAROKA. Шчыры фестываль для Вінсэнта стаў сапраўдным вяртаннем: вядомы рэпер доўгі час не выступаў у Беларусі на вялікіх пляцоўках.

Фішкай «Шчырага фестывалю» стала сапраўдная шчырасць арганізатараў: ўваход на мерапрыемства быў вольны. Як паведамляе Арт Сядзіба, на ўсе «шчырыя канцэрты» (а яны будуць працягвацца) ўваход будзе цалкам вольным. Абмежаваннем можа стаць толькі змяшчальнасць клуба. Але цягам усёй імпрэзы будзе працаваць клубная каса. У ёй кожны наведнік, калі яму падабаецца мерапрыемства і гурты, якія выступаюць, можа па ўласнаму жаданню купіць на гэты канцэрт любую колькасць квіткоў фіксаванага кошту — 50 тысяч. Грошы за квіткі ідуць на арганізацыю наступных мерапрыемстваў.

(17 фота) Смотреть далее »

. Опубликовано 16 октября в рубрике Культура.  |  Один комментарий

«Acoustic Yellow Fest» пройдзе 24 кастрычніка у рок-бары «Крылы»

«Acoustic Sun Fest» мае працяг! На гэты раз фестываль атрымаў восеньскі колер — жоўты. «Acoustic Yellow Fest» пройдзе 24 кастрычніка у рок-бары «Крылы». Вас чакае цёплы акустычны вечар ва ўтульным бары з дэмакратычнымі коштамі на алкаголь і закускі!

acoustic-yellow-fest

На канцэрце выступяць:
— Сяргей Башлыкевіч (https://vk.com/leibonik);
— гурт «Голая Манашка» (http://vk.com/nakednunny);
— гурт «HURMA» (https://vk.com/hurmagurt);
— гурт «Martin S» (http://vk.com/martinspublic).

Квіткі:
60.000 — стандартны кошт;
50.000 — першыя 20 па папярэднім запісе (https://vk.com/topic-58867638_29029235);
50.000 — студэнты і школьнікі (пры прад’яўленні даведкі ці студэнцкага білета).

Сайт: http://artsiadziba.by

Пачатак: 24 кастрычніка а 19:00

. Опубликовано 3 октября в рубрике Анонсы.  |  Прокомментируй!