Гурт «Крама» адсвяткаваў 21-годдзе ў Гудвіне
28 лістапада ў клубе «Гудвін» легендарны беларускамоўны рок-гурт «Крама» даў вялікі сольны канцэрт з нагоды 21-годдзя стварэння калектыву. Ігар Варашкевіч і яго каманда адыгралі паўнавартнастны амаль палутарагадзінны сэт, які складаўся ледзь не толькі з вядомых гітоў, якіх у «Крамы» хапае.
Асабіста павіншаваць гурт «Крама» з 21-годдзем падняўся на сцэну лідар гурта Палац — Алег Хаменка, які падарыў гурту букет кветак.
Гл. таксама: Neuro Dubel два дня презентовал альбом «До.уя советчиков» і Гурт Палац спраўляе 20-годдзе двума новымі рэлізамі
Гурт «Крама» — беларускі рок-гурт, які быў заснаваны ў 1991 годзе на базе гурта «Рокіс».
За час існавання гурт выдаў сем лічбавых альбомаў: «Хворы на Rock-n-Roll» (у 1993 годзе), «Vodka on Ice» (1993, перавыдадзены ў 2003), «Гэй там налівай!» (1994), «Камэндант» (1995), «Што дапаможа нам» (1998), «Хавайся ў бульбу» (2001) і «Усё жыцьцё — дзіўны сон» (2007). У 1994 годзе «Крама» атрымала ў Беларусі «Рок-карону» і ў гэтым жа годзе была пераможцай расійскага фестывалю «Пакаленне» ў Маскве.
«Крама» — ледзь не адзіны беларускі гурт, што паслядоўна прытрымліваецца ў сваёй творчасці курсу на класічны рок, узорам якога ёсць пераважна ангельскія гурты кшталту Rolling Stones, Deep Purple і The Beatles.
Пасля выступу з нагоды дзесяцігодздзя ўладарання Аляксандра Лукашэнкі стос беларускіх гуртоў трапілі пад негалосную забарону, праз якую, у прыватнасці, яны не мелі мажлівасці ратавацца на большасці радыёстанцый і атрымлівалі адмову на спробы выступіць на большасці канцэртных пляцовак краіны, паведамляе беларуская Вікіпедыя.
(15 фота) Смотреть далее »