Posts Tagged ‘Голая Манашка’

«Acoustic Yellow Fest» прайшоў у рок-бары «Крылы»

У рок-бары «Крылы» выступілі Сяргей Башлыкевіч, гурты ‘Голая Манашка’, ‘HURMA’ і ‘Martin S’. «Acoustic Yellow Fest» адбыўся 24 кастрычніка.

Гл. таксама: Navi, Hurma, Vinsent і Amaroka «Зрабілі лепш» 15 кастрыніка

Acustic-Yellow-fest-Art-Syadziba-6

Гэты восеньскі вечар пад жоўтым колерам фэста, арганізаваным Арт-Сядзібай, прайшоў даволі цёпла. Прыглушанае святло, утульная атмасфера і добрая кампанія (а рок-бар быў амаль забіты) зрабілі «Acoustic Yellow Fest».

(12 фота) Смотреть далее »

. Опубликовано 25 октября в рубрике Культура.  |  Прокомментируй!

«Acoustic Yellow Fest» пройдзе 24 кастрычніка у рок-бары «Крылы»

«Acoustic Sun Fest» мае працяг! На гэты раз фестываль атрымаў восеньскі колер — жоўты. «Acoustic Yellow Fest» пройдзе 24 кастрычніка у рок-бары «Крылы». Вас чакае цёплы акустычны вечар ва ўтульным бары з дэмакратычнымі коштамі на алкаголь і закускі!

acoustic-yellow-fest

На канцэрце выступяць:
— Сяргей Башлыкевіч (https://vk.com/leibonik);
— гурт «Голая Манашка» (http://vk.com/nakednunny);
— гурт «HURMA» (https://vk.com/hurmagurt);
— гурт «Martin S» (http://vk.com/martinspublic).

Квіткі:
60.000 — стандартны кошт;
50.000 — першыя 20 па папярэднім запісе (https://vk.com/topic-58867638_29029235);
50.000 — студэнты і школьнікі (пры прад’яўленні даведкі ці студэнцкага білета).

Сайт: http://artsiadziba.by

Пачатак: 24 кастрычніка а 19:00

. Опубликовано 3 октября в рубрике Анонсы.  |  Прокомментируй!

Моладзь развіталася з Арт Сядзібай 12 ліпеня

12 ліпеня сябры Арт Сядзібы развіталіся з пляцоўкай на Куйбышава, 22. Але, як кажуць гаспадары незалежнай АРТ-прасторы, «гэта не канец, дакладна, не канец, будзе новая Арт Сядзіба ў новай форме, але гэта будзе трошкі пазней!»

Гл. таксама: «Бібліятэка Свабоды» адзначыла юбілей з Лявонам Вольскім, Святочны канцэрт Піта Паўлава 8 сакавіка ў Арт Сядзібе, Кватэрнік-закрыццё фотавыставы STUDэнцкая Гісторыя ў Арт Сядзібе

«Арт Сядзіба» — гэта адкрытая культурная пляцоўка на мапе гораду, якая існуе менш за год, але паспела правесці сотню мерапрыемстваў. Знаходзіццалася па адрасе Мінск, Куйбышава 22, гандлёвы дом «Гарызонт», другі паверх. Уласнікі вырашылі разарваць дамову аб арэндзе, хоць яна дзейнічала да лістапада: Згодна з даручэннем арэндадаўцы ЗАТ «Гарызонт — Белінвест — Дэвелапер» Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова “Амарока” павінна да 23 ліпеня пакінуць памяшканне.

На трошкі сумнай вечарыне выступілі Паліна Рэспубліка, Федзя Жывалеўскі (гурт «Голая Манашка»), Яўген Змушка (гурт «Мутнаевока»), Алесь Сьнег (паэт), гурты «Green Pills», «AMAROKA» і «РЭХА».

Сёння паслухаць музыкаў і апошні раз наведаць Арт Сядзібу на старым, звыклым, месцы прыйшлі дзясяткі чалавек: хлопцы і дзяўчаткі; дваццацігадовыя і тыя, каму па пашпарце ля 30, але самаадчуванне на дзесяць год менш…

(23 фота) Смотреть далее »

. Опубликовано 12 июля в рубрике Культура.  |  3 комментария