У Быхаве прайшоў ХХ Дзень беларускага пісьменства
Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня і праходзіць у гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання. Так, сёлета горад Быхаў прыняў свята ў сябе 1 верасня, што супала з Днём ведаў.
Канцэпцыя свята прадугледжвае паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.
Гл. таксама: На Палессі адбыўся кулінарны фэст «Мотальскія прысмакі» і ХХ Минская международная книжная выставка-ярмарка открылась в Белэкспо
У Быхаве не толькі 1 верасня, але і некалькі дзён да гэтага праходзілі святочныя мерапрыемствы. Так, 31 жніўня адбылося адкрыццё кінатэатра «Радзіма», Быхаўскага раённага Цэнтра культуры, мемарыяльнай дошкі Заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Б.В.Стральцова, чыгуначнай станцыі “Быхаў”, аўтастанцыі “Быхаў”, скульптурнай кампазіцыі “Сустрэча”. Таксама прайшоў шэраг прэзентацый: напрыклад, новага часопіса для дашкольнікаў “Буся” і кнігі “Баркулабаўскі летапіс”.
У нядзелю ж уздоўж галоўнай вуліцы Быхава праходзілі разнастайныя выставы-продажы, працавалі буйныя і невялічкія пляцоўкі, дзе выступалі артысты. Варта адзначыць, што збольшага кропкі продажу адносіліся не да пісьменства, а да тавараў народнага спажывання. Таму ў аўтара гэтых радкоў склалася ўражанне, нібы ён зноў трапіў на Дажынкі-2005, якія тады праводзіліся ў Слуцку.
(17 фота) Смотреть далее »