Posts Tagged ‘BosaeSonca’

Церемония награждения Rock Profi прошла в Минске

24 апреля в минском клубе «Tarantino» прошла церемония награждения победителей профессиональной музыкальной премии Rock Profi по итогам 2013 года.

Rock-profi-2014-Minsk-Krama-19

Список победителей Rock Profi по номинациям:
«Дебют года» – BosaeSonca
«Лучшая песня» – The Toobes «Say Hello To My Baby»
«Лучшая запись» – звукорежиссер Павел Синило за альбом BosaeSonca «Адпусці»
«Лучший альбом» – Петля пристрастия «Фобос»
«Артист года» – Ляпис Трубецкой
«За вклад» – Крама

Премия Rock Profi проводится среди музыкантов в стилистике рок, инди, альтернатива второй год. От других церемоний она отличается тем, что лучшие песни, альбомы, записи и самых достойных артистов в ее рамках выбирают не журналисты, промоутеры и продюсеры, а те, кто непосредственно создает музыку. В этом году в жюри приняли участие 46 исполнителей и групп, издававших полноформатники в 2011-2013 годах.

В рамках церемонии группа «Крама», получившая премию «За вклад», дала часовой ностальгический концерт. Музыканты исполнили и свои старые, всем известные песни, и новые композиции, которые войдут в новый долгожданный альбом группы.

(25 фото) Смотреть далее »

. Опубликовано 25 апреля в рубрике Культура.  |  Прокомментируй!

Паліна Рэспубліка адсвяткавала 20-годдзе вялікім канцэртам

8 красавіка Паліна Рэспубліка адыграла вялікі канцэрт на 20-годдзе ў мінскім клубе «Мулен Руж». Паліну падтрымаў адзін з яе ўлюблёных гуртоў на беларускай сцэне – BosaeSonca, які летась выдаў адразу два альбомы «Zalaty» і «Адпусьці».

Гл. таксама: «Le bestiaire a pampilles» и «Серебряная свадьба» выступили в RE:PUBLIC і Гурт Sciana прэзентаваў у Менску новы альбом

Polina-Respublica-8-aprelya-Den-rozhdeniya-19

Канцэрт Паліны Рэспублікі 8 красавіка яшчэ да мерапрыемства называлі бадай што самым вялікім сольным канцэртам за яе пакуль яшчэ нядоўгую, але паспяховую кар’еру, якая пачалася з перамогі на фэстывалі «Бардаўская восень-2011» і прызнання «Адкрыцьцём году ў беларускай музыцы» па вэрсіі парталу Tuzin.fm.

Да вялікага сольнага канцэрту Паліна рыхтавала разам з музыкамі адмысловую праграму. Першую частку свайго выступа Паліна Рэспубліка разам з гітарыстам і акардэаністам Уладзем Пыльчанкам адыгралі ў акустычным фармаце. У другой частцы да Паліны і Уладзя далучыліся і іншыя музыкі: бубнач Юры Мартынаў, басіст Вадзім Сцепановіч, а замест кантрабаса зараз гучала віялянчэль Аляксандры Аляксюк.

Канцэрт 8 красавіка прайшоў у межах акцыі «Жывы Тузін», які прадстаўляе партал Tuzin.fm разам з кампаніяй «Будзьма беларусамі» і творчай камандай паб-клуба «Графіці».

(21 фота) Смотреть далее »

. Опубликовано 9 апреля в рубрике Культура.  |  Прокомментируй!

8 красавіка Паліна Рэспубліка грае вялікі канцэрт

8 красавіка ў менскім клюбе «Мулен Руж» (вул. Сухая 2) Паліна Рэспубліка грае вялікі канцэрт на 20-годзьдзе. Паліну падтрымае гурт BosaeSonca.

Будучы канцэрт Паліны Рэспублікі можна назваць бадай што самым вялікім сольным канцэртам за яе пакуль яшчэ нядоўгую, але пасьпяховую кар’еру, якая пачалася зь перамогі на фэстывалі «Бардаўская восень-2011» і прызнаньня «Адкрыцьцём году ў беларускай музыцы» па вэрсіі парталу Tuzin.fm.

Palina-Respublica-8-krasavika

З 17 год Паліна пасьпяхова грае сольныя канцэрты і пастаянна пашырае геаграфію выступаў. Летась яна зьезьдзіла ў міні-тур па Ўкраіне, дзе здабыла нямала прыхільнікаў. Сёлета 14 лютага Паліна ў супольным канцэрце з Akute дала выдатны канцэрт у КЗ «Віцебск». Апошні сынгл сьпявачкі «Лета» трымаецца ў лідэрах чарту на Tuzin.fm блізу 20 тыдняў.

Да вялікага сольнага канцэрту 8 красавіка ў менскім клюбе «Мулен Руж» (вул. Сухая 2), які прыпадае якраз на яе 20-годзьдзе, Паліна рыхтуе разам з музыкамі адмысловую праграму. Склад гурта пашырыўся, далучыліся бубнач Юры Мартынаў, басіст Вадзім Сьцепановіч, а замест кантрабаса зараз гучыць віялянчэль Аляксандры Аляксюк.

«Шмат ужо знаёмых нашым аматарам песень прагучаць у новых аранжароўках, у чымсьці больш танцавальных, а ў чымсьці і больш драматычных. Разам з тым мы не адмянялі пяшчотнай лірыкі і зусім акустычнай Паліны. Як мне падаецца, бяз гэтага нельга. Будуць абавязкова і новыя песенькі, але гэта сакрэт. Спадзяюся, што ўсё атрымаецца і канцэрт атрымаецца сьвяточным для ўсіх», – распавядае пра свае чаканаьні ад будучага выступу сьпявачка.

Паліну падтрымае адзін зь яе ўлюбёных гуртоў на беларускай сцэне – BosaeSonca, які летась выдаў адразу два прыгожыя і адметныя альбомы «Zalaty» і «Адпусьці». Апошні атрымаў узнагароду за лепшы беларускамоўны альбом 2013 году ад сайту experty.by

Канцэрт 8 красавіка пройдзе ў межах акцыі «Жывы Тузін», які прадстаўляе партал Tuzin.fm разам з кампаніяй «Будзьма беларусамі» і творчай камандай паб-клюбу«Графіці».

Квіткі: 100 000 (танцпляц), 120 000 – 190 000 (столікі). Набыць можна ў паб-клюбе «Графіці» (зав.Калініна, 16), а таксама ў касах і он-лайн праз Kvitki.by.

Інфалінія: 638-44-44 (Velcom, MТС, life)

Пачатак вечара а 19:00.

. Опубликовано 17 марта в рубрике Анонсы.  |  Прокомментируй!