Сярэднявечны баль — 10 снежня
Тэатр старадаўняй культуры “Яварына” запрашае на баль у гонар Сафіі Гальшанскай, які пачнецца 10 снежня а 18-й гадзіне ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі (Старавіленскі тракт, 41) у рыцарскім клубе «Ордэн Храма».
У балі ўдзельнічаюць гурт сярэднявечнай музыкі “Тутэйшыя”, тэатральна-танцавальны гурт “Гiстрыён”, танцавальная студыя Gloria, танцавальны гурт “Ордэн Храма”, тэатр сярэднявечнай культуры “Яварына”.
У тых, хто будзе ў сярэднявечным строі (XIII — XV стагоддзе), будзе магчымасць пабываць на майстар-класе па класічных і сярэднявечных танцах тэатра сярэднявечнай культуры “Яварына”.
Тэлефон для даведак: (029) 774-36-15. Цана квiтка — 10 000 рублёў.
Паводле Нашай Нівы