Расчыстка ў мураванскай царкве

Адбыўся чарговы этап расчыстак ў мураванскай царкве. Гэты этап быў завяршальны. У ім прынялі ўдзел некалькі дзесяткаў валантораў з розных гарадоў Беларусі разам з арганізацыяй “Таварыства аховы помнікаў”.

См. также: В Слуцке ремонтируют часовню святой великомученицы Варвары и В Минске освятили памятник праведной Софии Слуцкой

Гэта, напэўна адзіная незалежная арганізацыя ў Беларусі, якая займаецца сапраўднай якаснай рэстаўрацыя гістарычных помнікаў з ужываньнем старажытных тэхналёгій. Валанторы ні выкідалі на сьметнік ніводны цаглянік, ніводную дахаўку ці яе частку. Усё цалкам было захавана для наступнага вывучэньня або рэстаўрацыі. Захоўвалі нават часткі тынкоўкі, сярод якой былі знойдзены рэшткі старажытных фрэсак. Пасля сканчэньня працы валанторы паехалі ў хату пілігрымаў пры касьцёле Найсьвяцейшай Тройцы, што ў Ішчалне, дзе адбыўся канцэрт барда Алеся Камоцкага.

Царква Раства Багародзіцы (Мураванка) – праваслаўны храм пабудаваны ў 1524 годзе. Помнік абрончага дойлідзтва гатычна-рэнесанскага стылю. Царква значна пацярпела ў вайне зь Масквою ў 1656 годзе. У Паўночную вайну трывала гарматныя абстрэлы войскаў шведзкага караля Карла 7. На пачатку 20 стагоддзя дзейнічала як касьцёл. Мураванская царква з’яўляецца адным з самых выбітнейшых помнікаў абарончага храмабудаўніцтва ў Вялікім Княстве Літоўскім.

(12 фота)


.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

Tags: , ,

Прокомментируй!


Вы также можете использовать классическую форму комментирования: