Паліна Рэспубліка 24 лістапада з сольным канцэртам у TNT Rock Club
24 лістапада ў TNT Rock Club (вул. Рэвалюцыйная, 9) з сольным канцэртам выступіць Паліна Рэспубліка. Гэта будзе апошні мінскі канцэрт Паліны Рэспублікі ў 2013 годзе.
Паліна Рэспубліка нарадзілася і жыве ў Мінску, піша песенькі на беларускай і рускай мовах, час ад часу дае канцэрты, у чым ёй дапамагаюць самааданыя і страшэнна таленавітыя музыкі.
Пераможца фестываля аўтарскай песні «Бардаўская восень 2011», пасля чаго дала дзясяткі канцэртаў у Беларусі і па-за межамі. Рэпертуар Паліны складаецца толькі з уласных песен. На канцэртах звычайна выкарыстоўваецца гітара, кантрабас, час ад часу прысутнічаюць і іншыя інструменты.
Квіткі: 50.000
Тэл: +375 29 655-55-55