Міжнародны дзень роднай мовы: Мінская моладзь зладзіла акцыю ў падтрымку беларускай мовы
21 лютага невялічкая група актывістаў суполкі “Беларускае Нацыянальнае Адраджэнне” (БНА) зладзілі флешмоб у гонар Міжнароднага дня роднай мовы.
Акцыя пачалася каля БДАТУ. Актывісты, распаўсюджваючы ўлёткі і газэты «Наша слова», пракрочылі да кінатэтра “Кастрычнік” — там і былі разданы апошнія друкаваныя матэрыялы. Людзі з вялікай зацікаўленнасьцю бралі газэты. Некаторыя адказвалі: “Дзякуй”, нажаль, рэдкае ў сённяшнія часы.
Гл. таксама: Міжнародны дзень роднай мовы: Мінчукі напісалі дыктоўку ў ТБМ
Пасля гэтага актывісты набылі бел-чырвона-белыя кветкі і ўсклалі іх да помнікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Суполка БНА з’яўляецца аб’яднанем моладзі, мэтай якога з’яўляецца нацыянальнае адраджэнне Беларусі: яе культуры, гісторыі і мовы.
Дзень роднай мовы адзначаецца ў Беларусі штогод 21 лютага, пачынаючы зь 1999. Традыцыя сьвяткаваць гэты дзень ідзе зь 1956 году, калі 4 студэнта загінулі на мітынгу, патрабуючы навучання ва ўніверсітэтах Бангладэшу на роднай мове.
Тэкст: Аляксей
Tags: photo Minsk flashmob, photo report Minsk, акцыя, беларуская мова, Дзень роднай мовы, родная мова
[…] Я здымаў Мінская моладзь зладзіла акцыю у падтрымку беларускай…: […]
[…] […]