Litvintroll распавялі пра новы альбом Czornaja Panna
2 траўня ў рок-бары “Крылья” адбылася прэс-канферэнцыя гурта Litvintroll. Музыкі прысвяцілі мерапрыемства выхаду новага альбома «Czornaja Panna» а таксама падрабязней распавялі пра канцэрт, які адбудзецца 18 траўня ў клубе Re:Public.
Альбом «Czornaja Panna» азнаменаваў сабою заканчэнне трохгадовага шляху, які прайшоў гурт Litvintroll з моманту выдання свайго дэбютнага дыска ў далёкім 2009 годзе, паведамляе афіцыйны сайт Litvintroll. Гэтая дарога была такой доўгай па шэрагу аб’ектыўных прычын. Шмат часу пайшло на пошук аднадумцаў, якія замянілі сабой людзей, па тых ці іншых прычынах, вымушаных пакінуць гурт. Хтосьці адразу ўліўся ў калектыў, і застаецца ягонай часткай да гэтага часу. Хтосьці сышоў сам, прымусіўшы гурт ў каторы раз пускацца на пошукі новых музыкаў. Да кагосці мы прыгледзеліся, і, не будучы задаволенымі ўбачаным, прымусілі пакінуць нашыя шэрагі.
(8 фота)
Новыя песні паступова нараджаліся — яркія ўражанні і свежая кроў спрыялі гэтаму. Стылістычна яны атрымліваліся вельмі разнастайнымі і зусім не падобнымі на тое, што звычайна маюць на ўвазе пад словамі folk-metal. У музыцы стала прыкметны ўплыў дума — адбіліся прыхільнасці удзельнікаў ансамбля. У лірыку дадалася злабадзённая тэматыка, пададзеная, праўда, пад ранейшым казачна-фальклорным соусам, але песні «пра троляў ды лясуноў» захаваліся.
Склад Litvintroll, які ўвайшоў у студыю вясной 2012-га для запісу матэрыялу, адрозніваўся ад таго, што калясіў па Еўропе ў папярэднія гады, але мы былі бадзёрыя і поўныя рашучасці зрабіць лепшы альбом у гісторыі рок-н-ролу 🙂 У студыі даводзілася дняваць і начаваць — наш фанатызм дазваляў лёкка перажываць падобныя цяжкасці, а колькасць гігабайт, займаных зыходнікамі песень, расло на вачах. Яшчэ да пачатку запісу стала пытанне — каму будзе даверана звядзенне і майстарынг альбома, бо мэтай было не толькі скласці песні, але і дасягнуць фірмовага гучання. Многія з масцітых гукарэжысёраў, з якімі вяліся перамовы, пагадзіліся працаваць з нашым матэрыялам (большасць з іх апынуліся выдатнымі хлопцамі, не гледзячы на збалаванасць супрацоўніцтвам з музыкамі першага эшалона). У выніку выбар упаў на Аляксея Болотова, які працаваў, у прыватнасці, над гукам апошняга альбома Gods Tower, і, забягаючы наперад, скажу — мы не пралічыліся.
У альбоме «Czornaja Panna» няма песень, падобных адна на адну. Дыск уключае ў сябе 8 трэкаў, і кожны з іх мае сваю ўласную гісторыю.
Фота: Антон Сурапін
Тэкст: Прэс-рэліз
Tags: Litvintroll, беларускі метал, беларускі метал-гурт, Літвінтроль
Клас! Дзякуй!
Файны гурт!