Упершыню ў Мінску: класічная польская музыка ў выкананні сусветна вядомых польскіх музыкаў

З верасня па лістапад у Беларускай дзяржаўнай філармоніі пройдзе шэраг канцэртаў польскай класічнай музыкі ў межах міжнароднай культурнай праграмы польскага старшынства ў Еўрасаюзе ў 2011 годзе (I,Culture). Лепшыя польскія аркестры, музыкі і выканаўцы разам з беларускімі калектывамі прэзентуюць творы польскіх кампазітараў, асаблівая ўвага будзе нададзена Каралю Шыманоўскаму – кампазітару, якога называюць другім пасля Фрыдэрыка Шапэна.

Канцэрт польскай музыкі, 22 верасня

Выканаўцы:
Сімфанічны аркестр Зеленагурскай філармоніі імя Т. Байрда (Польшча)
Сімфанічны аркестр беларускага радыё і тэлебачання.

У праграме:
С. Манюшка, Ю Х. Вяняўскі, А. Дворжак.

З творчасцю Караля Шыманоўскага можна будзе пазнаёміцца на канцэртах, якія пройдуць у Беларускай дзаржаўнай філармоніі ў кастрычніку і лістападзе.

Кампазітар паходзіць з полькіх крэсаў, края, дзе суіснавалі каталіцызм, праваслаўе, юдаізм і іслам. Таму знаёмства з Шыманоўскім і яго творчасцю – гэта яшчэ і магчымасць больш даведацца пра Польшчу і яе даўнія шматкультурныя традыцыі.

«Музычныя масты Еўропы», 5 кастрычніка

Прэзентацыя польскай і беларускай сучаснай музыкі, а таксама творчасці Караля Шыманоўскага як «бацькі» сучаснай польскай музыкі.

Выканаўцы:
Ансамбль салістаў «Класік-Авангард» (Беларусь).

У праграме:
К. Шыманоўскі, «Князь Пацёмкін»; В. Лютаслаўскі, «Маленькая сюіта»; Дз. Лыбін, сімфонія Post Scriptum; П. Стралецкі, Summer Dreams; Ежы Карновіч, «Сцэны з Булгакава».

Канцэрт “SONOSPHER – метраполіі і міфы”, 6 кастрычніка

Польскі гурт Kawalerowie Błotni сумесна з беларускімі музыкамі прадставіць спектакль, створаны на базе музычнага сцэнарыя. У спектаклі выкарыстаны імправізацыі, запісы жывых гукаў горада, тэксты на некалькіх мовах і цытаты з «Міфаў» Караля Шыманоўскага.

Праект рэалізаваны Польскім таварыствам сучаснай музыкі.

Канцэрт музыкі Караля Шыманоўскага, 12 лістапада

Выканаўцы:
Дзяржаўны сімфанічны аркестр РБ
Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла РБ імя Р. Шырмы
дырыжор − Раман Рэваковіч (Польшча),
піяніст − Ян Кшыштаф Броя (Польшча),
тэнар − Януш Нелепа, артыст Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балету Рэспублікі Беларусь

Ян Кшыштаф Броя – вядомы польскі піяніст, выступае з канцэртамі па ўсім свеце. Запісвае музыку для радыё і тэлебачання Польшчы, Іспаніі, Германіі, Францыі, Японіі, ЗША і Расіі. Працаваў музычным кансультантам на здымках оскараноснага фільма Р. Паланскага «Піяніст».

У праграме:
Караль Шыманоўскі – Канцэртная ўверцюра, op. 12;
Караль Шыманоўскі – Сімфонія № 4 (Sinfonia concertante), op.60;
Караль Шыманоўскі – Балет «Харнасі», op. 55 (канцэртнае выкананне).

Праект рэалізаваны Фондам Pro Musica Viva.

ПРАЕКТЫ ФІНАНСУЮЦЦА МІНІСТРАМ КУЛЬТУРЫ І НАЦЫЯНАЛЬНАЙ СПАДЧЫНЫ РЭСПУБЛІКІ ПОЛЬШЧА
Партнер праекта — Беларуская дзяржаўная філармонія

Tags: , ,

Прокомментируй!


Вы также можете использовать классическую форму комментирования: