Posts Tagged ‘Зьмяя’

Фестываль «Рок па вакацыях» 13 верасня адсвяткуе 20-годдзе

Штогадовы фестываль беларускай музыкі «Рок па вакацыях» у гэтым годзе адсвяткуе сваё 20-годдзе. У юбілейным канцэрце прымуць удзел ветэраны беларускага рока і адносна маладыя гурты.

Rock-pa-vakaciyah-2013

Фестываль «Рок па вакацыях» — знакавае мерапрыемства для сучаснай беларускай культуры. У пачатку 90-х у маладой беларускай рок-супольнасці ўзнікла ідэя зладзіць для школьнікаў і студэнтаў свята нефармальных зносін пасля летніх вакацый і паказаць гатоўнасць музыкаў да новага канцэртнага сезона.

Першы фэст адбыўся 1 верасня 1993 года і да 1998 года праходзіў штогод. Затым рушыла ўслед доўгая паўза. З новымі арганізатарамі «Рок па вакацыях» адрадзіўся ў 2008 годзе і зноў праводзіцца кожны год.

На канцэрце, прысвечаным юбілею «Рок па вакацыях», выступяць музыкі, якія выступалі яшчэ на першых фестывалях: N.R.M., «Крама», Neuro Dubel, «Палац», Кася Камоцкая. Да іх далучацца гурты, якія атрымалі папулярнасць у апошнія гады: Re1ikt, Naka, «Зьмяя». Яшчэ адным сюрпрызам стане выступ расейскага рок-музыкі Вадзіма Курылёва, удзельніка гуртоў «Электрычныя партызаны», «Розныя людзі», ДДТ.

«Рок па вакацыях 2013» пройдзе 13 верасня з 18.00 да 23.00 у мінскім клубе «Цэнтр» (у будынку Палаца Рэспублікі). Квіткі паступяць у продаж 16 ліпеня і будуць даступныя ва ўсіх касах kvitki.by (толькі на танцпол, месцы за столікамі ў арганізатараў).

Кошт квіткоў: 90 000 (танцпляц, папярэдне), 110 000 (танцпляц, у дзень канцэрта); 110 000 (столікі за танцполам, папярэдне), 130 000 (столікі за танцполам, у дзень канцэрта); 260 000 (столікі збоку на дваіх , папярэдне), 280 000 (столікі збоку на дваіх, у дзень канцэрта); 1 300 000 (VIP-кабінкі на 10 чалавек, папярэдне), 1 500 000 (VIP-кабінкі на 10 чалавек, у дзень канцэрта).

Кант. тэл.: +375 (29) 6715865, +375 (29) 2544909

. Опубликовано 12 августа в рубрике Анонсы.  |  Прокомментируй!