Posts Tagged ‘Вербное воскресени’

У Строчыцах прайшло свята «Вербніца»

У Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту 8 красавіка прайшло свята «Вербніца».

Для людзей правялі майстар-клас па ўпрыгожванню галінак вярбы. Затым асвяцілі галінкі вярбы пад час святочнага набажэнства ў Пакроўскай царкве XVIII стагоддзя (помнік народнай архітэктуры). Пасля правялі абрад асвячэння вярбой агародаў разам з гаспадарамі музейных сядзіб. Таксама ўсіх прысутных азнаёмілі з традыцыямі святкавання Вербнай нядзелі і роспісам пісанак.

Вербніца, або Вербная нядзеля — рухомае свята беларускага народнага календара, адзначаецца за тыдзень да Вялікадня. Па праваслаўных канонах гэта вялікае двунадзесятае свята – Уваход Гасподні ў Іерусалім. У аснове яго ляжыць евангельскае паданне аб урачыстай сустрэчы жыхарамі Іерусаліма Іісуса Хрыста, які прыйшоў у горад для прыняцця пакут і смерці на крыжы. Пад час сустрэчы яны кідалі Хрысту галінкі фінікавай пальмы. Для славян сімвалам свята стала вярба, таму што яна першая перад усімі дрэвамі пачынае сваё цвіценне. На Вербніцу паўсюдна асвячалі ў царкве ці касцёле галінкі вярбы, якімі ў гэты дзень традыцыйна прынята было сцябаць адзін аднаго. Асвячонай вярбе надаваліся магічныя ўласцівасці, таму яе доўга захоўвалі ў хаце (ёю выганялі на першы выпас жывёлу; існавала павер’е, што з’едзеныя з галінкі пупышынкі засцерагаюць ад пэўных хваробаў). Паводле Etna.by

(10 фота) Смотреть далее »

. Опубликовано 8 апреля в рубрике Религия.  |  Один комментарий