Велааматары праехалі з БЧБ-стужкамі
Аматары велапрагулак сёння праехалі з бел-чырвона-белымі стужкамі па цэнтры Мінска. На жаль, такіх роварыстаў было ўсяго тры чалавекі.
А 18 гадзіне яны сабраліся ў скверы Янкі Купалы, прычапілі на ровары БЧБ-стужкі, і выехалі ў бок Нацыянальнай бібліятэкі па веладарожцы.
Гл. таксама: В Минске прошла разрешенная акция в День Воли і В Минске активисты вывесили Бел-Чырвона-Белы сцяг
17 год таму, 14 мая 1995, у Беларусі быў праведзены рэферэндум, які, ў тым ліку, зацвердзіў новыя Дзяржаўны сцяг і Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь. Тым самым быў скасаваны статус бел-чырвона-белага сцяга і герба «Пагоня».
(5 фота) Смотреть далее »