Posts Tagged ‘Шэсце ў Лошыцкі яр’

Шэсце ў Лошыцкі яр да дня памінання продкаў «Дзяды»

Традыцыйнае шэсце і мітынг у Лошыцкім Яры адбыліся 10 лістапада. Каля 70 чалавек прайшлі ад палаца культуры «Лошыцкі» да памятнага крыжа ў Лошыцкім Яры, піша газета Новы Час.

Гл. таксама: «Дзяды-2013″ у тварах. Фотарэпартаж Мікіты Броўкі і «Дзяды-2013″ прайшлі ў Мінску

Shestte-10-listapada-Loshicki-jar-Dzyadi-17

Напрыканцы акцыі людзі ў цывільным затрымалі актывіста Леаніда Смаўжа. Момант затрымання зафіксаваў фотакарэспандэнт TUT.BY Аляксандр Корсакаў. Відавочна, прычынай затрымання стала майка з надпісам «За Беларусь без Лукашэнкі», якую апрануў Смоўж.

— Яго затрымалі на прыпынку грамадскага транспарту, — расказаў журналіст Антон Сурапін, які стаў сведкам здарэння. — Ён падыходзіў да прыпынку. Пад’ехаў аўтобус, і ён пабег, каб схавацца ў ім ад людзей у цывільным. Спецслужбісты пабеглі за ім, схапілі і пасадзілі ў сваю машыну, якая ўжо чакала іх побач з прыпынкам.

(14 фота) Смотреть далее »

. Опубликовано 10 ноября в рубрике Общество.  |  Один комментарий