Posts Tagged ‘Рыгор Кастусёў’

У Мінску прайшоў «Чарнобыльскі шлях»

У 26 гадавіну трагедыі на Чарнобыльскай АЭС у Мінску праходзіць традыцыйнае шэсце «Чарнобыльскі шлях». Мінгарвыканкам дазволіў акцыю. Галоўная тэма сёлетняга ЧШ — патрабаванне адмены будаўніцтва Астравецкай АЭС.

САЧЫЦЬ ЗА АНЛАЙН
МОЖНА БЫЛО У ТВІТЭРЫ

Каля 18.00 ля Акадэміі навук пачалі збірацца людзі. Прыкладна праз 40 хвілін шэсце рушыла ў бок Плошчы Бангалор. Па розных звестках у ЧШ зараз прымае удзел ад 1000 да 1500 чалавек. Затрыманняў няма, але напярэдадні затрымлівалі маладафронтаўцаў. ДАПОЎНЕНА: Сведка кажа, што ля плошчы Бангалор з боку Макдональдса затрымліваюць людзей (2 аўтобусы).

Гл. таксама: В Минске прошла разрешенная акция в День Воли і Народный сход в Минске

Па вуліцы Сурганава ўдзельнікі дайшлі парка Дружбы народаў, там адбываецца жалобны мітынг. Тут людзей ужо менш — каля 1000 чалавек. Нехта запусціў нябёсныя ліхтарыкі. Выступалі Віктар Івашкевіч, Юрый Хадыка, Таццяна Новікава, Аляксей Янукевіч, Мікола Дземідзенка, Мікалай Уласевіч.

На сцэну падняліся міліцыянты ў форме і папрасілі сустаршыню БХД Дзяніса Садоўскага сканчаць мітынг, бо ўжо выйшаў час. Садоўскі сказаў, што мітынг скончаны. Частка людзей разыходзіцца, а другая частка ідзе да Чарнобыльскай капліцы па прапанове сустаршыні БХД.

Смотреть далее »

. Опубликовано 26 апреля в рубрике Общество.  |  2 комментария