Фестываль «Даём рады» пройдзе 1 лютага ў RE:PUBLIC
1 лютага ў сталічным клубе Re:Public пройдзе фестываль “Даём рады”. Падчас яго Еўрарадыё падвядзе музычныя вынікі 2012-га года. На адной сцэне сыграюць Akute, Дай Дарогу!, :B:N:, Avias, Re1ikt і Clover Club.
“Мы пільна сачылі за ўсімі музычнымі падзеямі, што адбываліся ў мінулым годзе, таму не можам пакінуць сваё меркаванне пры сабе, — тлумачыць ідэю канцэрта рэдактар Еўрарадыё Віталь Зыблюк. — У межах фэсту мы адзначым лепшых музыкаў, якія, на думку рэдакцыі, цікава і плённа правялі 2012 год”.
Даём рады ў класічных намінацыях: “Гурт”, “Альбом”, “Дэбют”, “Сольны выканаўца” і іншых. Да таго ж, мы вызначаем, хто з музыкаў пераплюнуў Элеанору Язерскую, даказаў, што не здольны патануць ні пры якіх ўмовах, разыгрываем эратычную фотасесію сярод беларускіх рок-зорак і раздаём дыскі нашых любімых музыкаў. Так што сюрпрызы вам забяспечаныя!
Пачатак імпрэзы ў 18.00, 1 лютага, клуб Re:Public (вул. Прытыцкага, 62). Кошт квіткоў: 60 тысяч для першых 100 чалавек, 70 тысяч для наступных 300, астатнія квіткі, а таксама ў дзень канцэрта — па 80 тысяч рублёў. За столікам — 90 тысяч і дыск у падарунак ад БМА!
Кантакты:
e-mail: info@euroradio.fm
Даведка: +37529-6490888
Мерапрыемства ў сацсетках:
http://www.facebook.com/events/100166646828301
http://vk.com/dajomrady