Працэсія Божага Цела ў Мінску расцягнулася на сотні метраў
26 мая 2013 у Мінску адбылася працэсія Божага Цела. Па традыцыі працэсія распачалася на Залатой Горцы — ля касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) — ранішняй святой Імшой.
Гл. таксама: Рубрыка «Рэлігія»
Затым людзі ўздоўж праспекта Незалежнасці рушылі да Касцёла Святога Сымона і Святой Алены. Першая стацыя адбылася на плошчы Перамогі, другая — на Кастрычніцкай плошчы ля Палаца Рэспублікі, трэцяя — перад Чырвоным касцёлам. У час працэсіі гучалі малітвы і спевы, а на кожнай стацыі адбывалася чытанне ўрыўку з Евангелля.
Працэсія адбываецца штогод з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана. У гэтым годзе ўрачыстасць будзе адзначацца 30 мая.
(16 фота) Смотреть далее »