Posts Tagged ‘пасёлак Азярцо’

«Камяніца» прайшла без Крамбамбулі

15 верасня ў Музеі народнай архітэктуры і побыту ў пасёлку Азярцо прайшоў чацвёрты фолк-фэст «Камяніца». Дзевяць гадзін для некалькіх тысяч гледачоў спявалі Re1ikt, Ліцвіны, Irdorath, Pawa, FolkRoll, Nasta Niakrasava, Harotnica, Vuraj, Silver Sky, а таксама хэдлайнеры — расейскі гурт «Иван Купала». Не было іншага хэдлайнеру па-сапраўднаму беларускага оўпен-эйра: гурта Крамбамбуля. За дзень да мерапрыемства Лявон Вольскі ў ФБ паведаміў пра тое, што Крамбамбулі на фэсце не будзе.

Гл. таксама: Фолк-фэст «Камяніца» (2011 год), В Лошицком парке встретили праздник Ивана Купалы і «Цукеркавы фэст» прошел в Ивенце 16 июня

Учора дабрацца да «Камяніцы» было проста: ад Малінаўкі да фестывалю хадзіў спецыяльны бясплатны аўтобус. Варта адзначыць таксама, што квіткі на фэст традыцыйна вельмі танныя — усяго 25 тысяч рублёў, для школьнікаў 12500. А людзей, якія прыйшлі ў нацыянальных касцюмах, увогуле прапускалі бясплатна. Бачна, што арганізатары хацелі зрабіць цудоўны фэст і прыцягнуць увагу да яго хоць бы праз танныя кошты. І, адзначым, гэта атрымалася. Мерапрыемства прайшло пры падтрымцы ААТ «Банк БелВЭБ» — генеральнага партнёра, без якога фэст не адбыўся б. Не было гэтым разам і алкаголю на мерапрыемстве. Зусім не прадавалі, што можна разглядаць па-рознаму, добра гэта ці блага для такога фармату свята.

Фота: Мікіта Броўка

(19 фота) Смотреть далее »

. Опубликовано 16 сентября в рубрике Культура.  |  3 комментария