Posts Tagged ‘Мы застаемся’

Sciana прэзентуе новы альбом у Менску 21 сакавіка

Адна з самых яскравых беларускіх альтэрнатыўных камандаў дае вялікі сольны канцэрт у Менску праз перапынак у год.

21 сакавіка ў клубе «Піраты» берасцейцы прадставяць ужывую свой новы альбом у межах акцыі «Жывы Тузін».

Sciana-21-sakavika

Альбом «Мы застаемся» гурт Sciana прадставіў пры канцы 2013. Музыкі называюць сваю працу «энэргічнай, зьмястоўнай ды сэнсава завершанай». У гэтым маглі пераканацца наведнікі прэміі «Даём рады», дзе Sciana намінавалася на «Альбом году». Сэт берасцейцаў стаў адной з самых яркіх падзеяў той вечарыны. «Пасля таго выступу ў нас яўна дадалося прыхільнікаў. Людзі падыходзілі да нас пасля казалі ды пісалі ў сеціве, што адкрылі для сябе новую каманду. Гэта вельмі натхняе на далейшую працу!», — кажа дырэктар гурта Зміцер Назараў. Мінскім слухачам Sciana сапраўды можа быць малазнаёмая, бо выступае тут гады ў рады. Апошні сольнік у сталіцы берасцейцы мелі ажно год таму.

«Канцэрт 21 сакавіка для нас будзе надзвычай адказным і мы пакажам усё, на што мы толькі здольныя. Сыграем песні, якія ад нас чакаюць, але будуць і сюрпрызы», — кажа вакаліст каманды Павел Прохараў. Вядома ж будзе і «Вясна.by», і «Make Yourself», і «Калыханка», і «Ліхтары». Фактычна загалоўны нумар новага альбому «Апошняя песня» (з рэфрэнам «Мы застаемся») прагучыць у арыгінальным выглядзе – дуэтам з Прохаравым яе сьпявае Кася Леванюк, чароўная вакалістка гурта Terrakod, які выступіць у якасьці госця прэзентацыі. Таксама ў канцэрце возьме ўдзел Федзя Жывалеўскі, гуру беларускага панку з гурта «Голая манашка», які сыграе эксклюзыўны сэт.

Канцэрт пройдзе ў межах акцыі «Жывы Тузін», якую ладзіць партал Tuzin.fm разам з кампаніяй «Будзьма беларусамі». Упершыню яна адбудзецца ў новым месцы – у мінскім клубе «Піраты», што непадалёк ад станцыі мэтро «Пралетарская». Квіткі на вечарыну вырашана зрабіць максымальна даступнымі. Яны ўжо зьявіліся ў продажы.

21.03.2014. Прэзентацыя альбому гурта Sciana «Мы застаемся». Пры ўдзеле Федзі Жывалеўскага і Terrakod. Клуб «Піраты» (пр.Партызанскі, 6а). 19.00

Квіткі: 70 000 (танцпляц), 90 000 (столік) – папярэдне, 90 000 (танцпляц), 120 000 (столік) – у дзень. Тэлефон для даведак: +375 29 6872093.

. Опубликовано 25 февраля в рубрике Анонсы.  |  Прокомментируй!