Posts Tagged ‘Крамбамбуля’

15 верасня: Фолк-фэст «Камяніца»

Фолк-фэст «Камяніца» адбудзецца ў чацвёрты раз!
Генеральны партнёр фестывалю – ААТ «Банк БелВЭБ».
15 верасня – з 12 да 21 гадзіны

На галоўнай сцэне выступяць беларускія гурты: «Ліцвіны», «Крамбамбуля», FolkRoll і Наста Някрасава, «Гаротніца», Pawa, Re1ikt, Irdorath, Silver Sky.

Адмысловы госць – гурт «Іван Купала» (Расія) з хітамі і новым альбомам «Родина», запісаным паводле народных спеваў Палесся.

Сцэна аматарскіх калектываў – дзіцячыя і дарослыя хоры, ансамблі, гурты.

А таксама: традыцыйныя рамёствы, сярэднявечныя забавы, дэфіле і конкурс нацыянальных строяў, выставы фатографаў і мастакоў..

Кошт квітка для дарослых складае 25 тыс. руб, для школьнікаў – 12,5 тыс. руб, для дашкольнікаў і гледачоў у нацыянальных строях – вольны. Даведка: (033) 673 83 97. Усе грошы за ўваход атрымлівае музей, што дапамагае яму захоўваць экспанаты.

Месца правядзення: Музей народнай архітэктуры і побыту ў пасёлку Азярцо (5 км. за аўтарынак «Малінаўка»), дзе сярод маляўнічых лугоў можна пабачыць сабраныя з усёй Беларусі драўляныя дамы і іншыя пабудовы 18-20 стагоддзяў.

Як даехаць:
– На асабістым аўто альбо ровары (з роварам можна ўвайсці на тэррыторыю фестывалю).
– Рэйсавымі аўтобусамі 203, 262, 363, 277, 325, 357 ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя».
– Фестывальным аўтобусам (по заполняемости, бесплатно) ад прыпынка «Малінаўка 6» (скрыжаванне вуліц Слабадской і Громава) з 11 гадзін. Апошні аўтобус на Мінск ад’язджае ў 22.00.

. Опубликовано 6 сентября в рубрике Анонсы.  |  Прокомментируй!

28 красавіка ў Вільні кацэрт Крамбамбулі. Візы бясплатныя!

28 красавіка ў Вільні, у клубе “Loftas“ (Švitrigailos g., 29) гурт “Крамбамбуля” прэзентуе альбом “Драбадзі-драбада”. Вы пачуеце італьянскія, французскія, харвацкія, швецкія, славацкія народныя хіты, пераробленыя на сучасны лад. Гэта падвоены альбом: адна плытка — з беларускамоўнымі версіямі еўрапейскіх народных хітоў, другая кружэлка — тыя ж песні, але выкананыя на мовах арыгіналу.

Увага! Уладальнікам квітка на канцэрт
віза на 5 дзён (з 27 красавіка па 1 траўня)
выдаецца бясплатна.

Лявон Вольскі: “У нас не атрымалася прэзентаваць альбом на радзіме, але мы не чакаем адлігі, спрыяльных часоў, зручнага моманту, а папросту будуем мост у тых умовах, якія маем. Таму “Крамбамбуля” запрэзентуе “Драбадзі-драбада” ў Вільні — ў сэрцы колішняй супольнай нашай дзяржавы – Вялікага Княства Літоўскага. Апроч песень з новага альбому, безумоўна, вы пачуеце і да болю знаёмыя старыя добрыя творы. Карацей, ўсіх запрашаю да нас у Эўропу!”.

Квіток каштуе 200 тыс. беларускіх рублёў.

Квіткі, інфалінія, кансультацыі:
655-55-96 (Velcom, МТС),
(17) 280-15-10,
e-mail: soundline@tut.by

Дадатковая инфармацыя — на старонцы гурту ў Фэйсбуку.

. Опубликовано 10 марта в рубрике Анонсы.  |  Прокомментируй!