Гурт «Крамбамбуля» выступіць у Дудутках 25 жніўня
25 жніўня музейны комплекс “Дудуткі” запрашае правесці апошнія выходныя лета на фэсце “Млын”.
У праграме мерапрыемства:
майстар клас па беларускай народнай кухні з дэгустацыяй ад Алеся Белага;
вялікі сольны канцэрт знакамітага беларускага гурта Крамбамбулі, які выконвае пазітыўную музыку, заснаваную на смяшенні розных культур.
У межах фэста пройдзе святкаванне трох Спасаў. Нашых наведвальнікаў чакаюць смачныя пачастункі.
На працягу дня нашых гасцей чакаюць: раместныя майстэрні (ганчарка, ткацтва, саломапляцення і інш), традыцыйныя напоі ў бары “Шынок”, выступленне фальклорнага калектыва на музейнай плошчы.
Квіткі — 70 тыс. рублёў дарослыя, 40 тыс. школьнікі, дашкольнікам уваход вольны!
Пачатак а 10 гадзіне на музейнай плошчы.
Запрашаем усіх правесці апошнія выходныя лета-2013 у асяродку нацыянальнай культуры і добрага настрою!
Падрабязней па тэлефонах: +375(29) 603-52-50, 602-52-50, 303-86-46 (Velcom).