Posts Tagged ‘Еўрарадыё’

Дзень радыё: На вялікай сцэне выступілі «Мутнаевока», Pomidor/OFF, «Крама», :B:N: і Neuro Dubel

6 траўня ў клубе Re:Public Еўрарадыё зладзіла вялікі канцэрт да Дня радыё. На сцэне музыкі, якія выраслі ў эпоху радыё — “Крама”, Neuro Dubel і Pomidor/OFF. Крыху маладзейшыя — :B:N:. Першымі выступалі зусім маладыя (па мерках “дыназаўраў”) — “Мутнаевока”.

Dzen-radio-6-maya-RePublic-Euroradiol-08
(на фота: Аляксандр Памідораў)

“Мутнаевока” з месца ў кар’ер узразае залу рэзкім гітарным гукам. Гурт зараз у выдатнай форме. Саспела зорка! У музыкаў усё атрымліваецца, а франтмэн Яўген Змушка скача па сцэне не горш за Іллю Чарапко-Самахвалава і, не шкадуючы сябе, падае і катаецца па ёй, як ранні Аляксандр Кулінковіч.

Хлопцы адыходзяць ад гранжа ў бок больш удумлівага гуку. На фэсце “Дзень радыё” яны прэзентуюць новую песню “Восьмая восень”.

(32 фота) Смотреть далее »

. Опубликовано 7 мая в рубрике Культура.  |  Прокомментируй!

6 траўня ў Re:Public выступяць легенды айчыннага рока

6 траўня на вялікую сцэну вяртаюцца легенды.

Еўрарадыё запрашае адсвяткаваць Дзень радыё разам! 6 траўня на вялікім канцэрце ў мінскім клубе Re:Publiс (вул. Прытыцкага, 62) зайграюць «Крама», Neuro Dubel, :B:N: і Pomidor/OFF. Яшчэ адзін удзельнік фэсту будзе вызначаны шляхам галасавання на сайце euroradio.fm

Dzen-Radio-6-maya-fest

«Крама» і Neuro Dubel не штурмавалі «вялікіх» сцэнаў ужо некалькі гадоў. Гурт Ігара Варашкевіча знаходзіўся ў вымушаным творчым адпачынку. А група Аляксандра Кулінковіча актыўна выпускала альбомы, але выступала хіба што ў падмурках клуба «Гудвін». Нарэшце «генералы айчыннага рока» сустрэнуцца з сапраўдным танцполам!

:B:N: і Pomidor/OFF з’язляюцца на публіцы нашмат часцей. Бярозаўскі гурт стаўся сапраўдным адкрыццём мінулага года і выйшаў у лідары па запампоўках з сайта Еўрарадыё. А Pomidor/OFF атрымалі апошнія на гэты час «Рок-кароны» — за песню года («Дым») і ў якасці гурта года.

Пачатак канцэрта ў 18:00.

Квіткі на фэст «Дзень радыё» ужо ў продажы. Для першых 100 чалавек яны каштуюць 90 тысяч рублёў. Іх пакупнікі атрымаюць у падарунак дыск з беларускай музыкай. Астатнія квіткі каштуюць 110 тысяч. У дзень канцэрта — 130 тысяч, за столікам — 150 тысяч.

Квіткі прадаюцца ў клубе Re:Public, ГЦ «Купалаўскі» (19 павільён), а таксама ў распаўсюджвальнікаў.

. Опубликовано 4 апреля в рубрике Анонсы.  |  Прокомментируй!