У галерэі Ў ушанавалі памяць рэпрэсаваных пісьменнікаў
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ва ўнутраннай турме КДБ (амерыканка) з 500 рэпрэсіянаваных беларусаў страцілі жыццё 103 выдатных грамадскіх і культурных дзеячаў. У сталічнай галерэі Ў 30 кастрычніка прайшоў вечар памяці бязьвінна загінулых ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. У вечары ўзялі ўдзел Мая Кляшторная, Радзім Гарэцкі, Анатоль Вярцінскі і Сяргей Законнікаў.
Гл. таксама: Дмитрий Строцев презентовал «Газету» в галерее Ў і Сяргей Дубавец
– 75 гадоў таму ў Менску адбылася жахлівая трагедыя, аналагаў якой няма ў сучаснай гісторыі – Беларусь страціла больш за сотню найлепшых сваіх прадстаўнікоў, сьвет сваёй эліты, – распачаў сустрэчу Сяргей Законнікаў. – Мяне страшна ўразіла адна рэч: калі вы расстрэльваеце людзей і хаваеце іх у патаемных магілах, хаваючы сьляды сваёй збродні, гэта азначае, што вы разумееце сваё злачынства і не маеце рацыі.
– Слова “тата” для нас было невядомае і амаль забароненае. Мама, калі нас пераводзілі з Казахстану ў Сібір, зьдзіўлялася, чаму бацька нас не шукае. І толькі пасьля мы даведаліся, што прысуд быў прыведзены ў выкананне. – на вачох дачкі растралянага Тодара Кляшторнага Маі Кляшторнай з’явіліся слёзы. – У часах адлігі бацька быў рэабілітаваны. Але што такое рэабілітаваны? Я не разумею гэтага слова. Я ведаю слова ўваскрос…
Па агульнапрынятым меркаванні ў часы Вялікай Айчыннай Вайны ў Беларусі загінуў кожны чацьвёрты. Нажаль дагэтуль невядома дакладная лічба рэпрэсіраванных і расстраляных. Магчыма, лічба ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў істотна большая за стаўшае ўжо ўстойлівым выразам “кожны чацьверты”.
(12 фота) Смотреть далее »