Posts Tagged ‘акции в Минске’

Акцыя пратэсту «Стоп-падатак» прасігналіла ў Мінску

Увечары 20 снежня на галоўным праспекце Мінска адбылася акцыя «Стоп-падатак». Кіроўцы, якія нязгодныя з увядзеннем падатка на аўтамабіль, адгукнуліся на заклікі ў сацыяльных сетках і з 18 гадзін на невялікай хуткасці праехалі па праспекце Незалежнасці, тым самым зрабілі яшчэ большыя заторы, якія і так з’яўляюцца штотыднёвым атрыбутам вечара пятніцы. Акцыя доўжылася амаль гадзіну.

Гл. таксама: Акция «Стоп-бензин». Провал (2011 год) і День без автомобиля прошел в Минске с автомобилями (2012 год)

Akciya-Stop-Padatak-Minsk-20-12-2013-05

Асноўнае месца дзеяння — частка праспекта Незалежнасці ад плошчы Перамогі да плошчы Незалежнасці. Некаторыя кіроўцы спыняліся з «аварыйкай» пасярод праспекта, адчынялі капот і капаліся пад ім. Фармальна яны нічога не парушалі, але нягледзячы на гэта ДАІ ўсё адно знаходзіла нейкія нагоды для таго, каб дачапіцца да людзей.

Іншыя ўдзельнікі проста ехалі на невялікай хуткасці і сігналілі. Людзі ў цывільным, якія стаялі ўздоўж праспекта, перапісвалі нумары ўсіх сігналячых аўтамабіляў.

Ля ўніверсама «Цэнтральны» людзі стаялі ўздоўж праспекта і апладысментамі падтрымлівалі пратэстуючых аўтамабілістаў. Праз пэўны час туды прыбег спецназ і адцясніў людзей з тратуара ў метро.

(14 фота) Смотреть далее »

. Опубликовано 20 декабря в рубрике Общество.  |  Один комментарий