Posts Tagged ‘21 февраля’

Міжнародны дзень роднай мовы: Мінчукі напісалі дыктоўку ў ТБМ

У офісе Таварыства беларускай мовы (ТБМ) 21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы прайшла V Агульнанацыянальная дыктоўка па беларускай мове.

Гл. таксама: 20 год дзяржаўнасці гістарычнай беларускай сімволікі

Яе ўдзельнікам прапаноўвалася напісаць пад дыктоўку верш Максіма Танка «Родная мова» і «Ліст у рэдакцыю» Янкі Купалы. Тэксты чытала намеснік старшыні ТБМ Алена Анісім.

Дыктоўка прайшла ў тры этапы. Першымі яе напісалі сябры мінскага культурна-асветніцкага грамадскага клуба «Спадчына», святар Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Леанід Акаловіч і іншыя. Эстафету ў іх перанялі прадстаўнікі дыпламатычных місій Грузіі і Чэхіі. Апошнімі дыктоўку пісалі звычайныя жыхары Мінска, неабыякавыя да лёсу роднай мовы.

Тэкст: UDF.BY

Смотреть далее »

. Опубликовано 21 февраля в рубрике Общество.  |  Один комментарий