Кахай па-беларуску, жыві па-еўрапейску!
Культурніцкая ініцыятыва Твой Фэст пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі» прадстаўляе:
Першы літаратурна-музычны фэст беларускай еўрапейскай лірычнай культуры
«КАХАЙ ПА-БЕЛАРУСКУ, ЖЫВІ ПА-ЕЎРАПЕЙСКУ!..»
Вас чакае сустрэча з бліскучымі беларускімі паэтамі і музыкамі! Усе пакаленні сучасных творцаў на адной сцэне. У праграме не толькі сталічныя легенды, але і зоркі з рэгіёнаў! Таксама адбудзецца ўганараванне пераможцаў Конкурсу Ідэй для крэатыўнай беларускай моладзі, які праводзіўся ў межах фэсту. Вас чакаюць конкурсы і падарункі!
У гэтыя халодныя снежаньскія дні мы хочам даць вам крыху цяпла, утульнасці, выдатнага настрою і любові!.. А таксама вас чакае якасная беларуская музыка і добрая еўрапейская паэзія! Прыходзьце самі і запрашайце сяброў! Перабудзем зіму разам!
Дзе: Менск, клуб “LOFT” (вул.П.Броўкі, 22)
Калі: 5 і 6 снежня 2011
Пачатак усіх мерапрыемстваў а 19.00.
Выступоўцы 5 снежня:
Віктар Шалкевіч
Андрэй Хадановіч
Марына Шода
Алесь Камоцкі
Андрэй Плясанаў
Юля Новік
Таццяна Беланогая (Маладзечна)
Андрэ Бём
Таццяна Салаўёва (Гародня)
Раман Яраш
Адмысловыя госці –
Stefan Eryksan
Dziadzka Ryhor
Алесь Разанаў
гурт Яблынька (Гарадок-Полацк)
і іншыя.
Выступоўцы 6 снежня:
Аkute (Магілёў)
Recha
Cпрат (Берасце)
BosaeSonca
Князь Мышкін
PANaNieba (Вілейка)
Dzivasil
Nevma (Магілёў)
і іншыя.
Вядоўца фэсту – Валярына
Папярэдняе браніраванне квіткоў. Забраніраваць месцы вы можаце па адрасе tvojfest@gmail.com. Дашліце ліст, у якім пазначце вашае імя і прозвішча, колькасць людзей з вамі, які квіток браніруеце (напрыклад: Караткевіч +3, столік на 2 вечары). У тэме – «Фэст Бронь». Таксама квіткі будуць прадавацца ў дзень імпрэзаў, 5 і 6 cнежня, у Loft-cafe (вул.П.Броўкі, 22). Таксама пажадана, каб вы пацвердзілі сваю бронь у адміністратара Лофт-кавярні па тэлефоне: 3800010 (адміністратар Віка альбо Варвара). Колькасць месцаў абмежаваная – спяшайцеся!)
Квіткі. Дэмакратычныя кошты: першы дзень – 20 000, другі дзень – 40 000, на два дні – 50 000, за столікам на адзін вечар – 50 000.